Анлайн-праект «Што раскажа экспанат”
Сёння мы раскажам пра цацкі-свістулькі, якія сярод вялікай колькасці гліняных вырабаў у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” займаюць ганаровае месца. І гэта невыпадкова. (далее…)
Сёння мы раскажам пра цацкі-свістулькі, якія сярод вялікай колькасці гліняных вырабаў у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” займаюць ганаровае месца. І гэта невыпадкова. (далее…)
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” праводзіць акцыю “Зрабі падарунак музею”. Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто неабыякавы да гісторыі і культуры Пружанскага раёна і гатовы ўнесці ўклад у папаўненне музейнага фонду. (далее…)
Сёння гаворка пойдзе пра школьную парту савецкіх часоў, якая захоўваецца ў фондах Пружанскага палацыка. Пасля сялянскай рэформы 1861 года ў Расіі пачаўся педагагічны бум. Паўсюль адкрываліся народныя школы. Пры гэтым ніякай спецыяльнай мэблі ў класах не было: дзеці займаліся за сталамі, сядзелі на крэслах ці лавах. На тое, што такая мэбля шкодзіць здароўю, звярнуў увагу пецярбургскі аўтальмолаг Фёдар Эрысман, які звярнуў увагу, што зрок у вучняў да выпускных класаў часта зніжаецца. Абследаваўшы вучняў 15 гімназій, у 1870 годзе ён апублікаваў працу «Пра ўплыў школы на паходжанне блізарукасці». А пасля прыдумаў першую канструкцыю парты, якая была названая яго імем. Парта Эрысмана - гэта змацаваныя паміж сабой лаўка і стол. Стальніца нахіленая: вучань, седзячы роўна, бачыць кнігі і сшыткі пад прамым вуглом. Лаўка заходзіць за край стала, спінка падтрымлівае паясніцу, падстаўка дае ўпор нагам. Але была адна праблема: аднамесныя парты каштавалі дорага і займалі занадта шмат прасторы. Патрабаваліся вялікія класы, каб размясціць усіх вучняў. Праз 15 гадоў праблему вырашыў сельскі настаўнік Пётр Караткоў. Ён прыдумаў зрабіць парту двухмеснай, а таксама дадаў некалькі важных дробязяў: кручкі для сумак збоку, выемкі для чарніліцы і пёраў, паліцу для кніг пад вечкам. Само вечка Караткоў зрабіў адкідное. Цяпер вучань, устаючы для адказу, не вылазіў з-за парты, а адным рухам адкідваў уверх сваю палову стальніцы. У 1887 годзе Караткоў атрымаў патэнт на вынаходніцтва і медаль на Урала-Сібірскай саматужна-прамысловай выставе. Школьная парта Эрысмана перажыла рэвалюцыю і перавандравала ў СССР. Менавіта яе можна ўбачыць у савецкіх фільмах прыкладна да сярэдзіны 1960-х: «Сябар мой, Колька!», «Вясна на Зарэчнай вуліцы», «Дзікі сабака Дынга», «Атэстат сталасці». Да 1970-х гадоў парты сталі рабіць таннымі: рабілі з ДСП, скарацілі размерный шэраг, лаву замянілі крэсламі. У апошнім быў толькі адзін плюс: класы стала лягчэй прыбіраць. У астатнім жа здарылася тое, супраць чаго выступаў Эрысман: вучні атрымалі магчымасць адсоўвацца ад стала і мяняць позу, сталі горбіцца: мэбля часта не падыходзіла па росце. Раннейшыя парты яшчэ заставаліся ў пачатковых школах, потым толькі ў першых класах, а затым зніклі і адтуль.
У чарговы раз музей-сядзіба “Пружанскі палацык” прыняў удзел у міжнароднай штогадовай акцыі “Ноч музеяў”, прымеркаванай да Дня музеяў. Сёлетняя вечарына пад назвай “Сцяжынкамі Мікалая Тарасюка” была прысвечана творчасці знакамітага земляка, народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка, якому ў гэтым годзе споўнілася б 90 гадоў.
Сёння мы раскажам пра новы экспанат з фондаў Пружанскага палацыка – сетку “авоську”, якая лічыцца адным з сімвалаў СССР.
Нядаўна музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведаў мастак Уладзімір Крываблоцкі. Нарадзіўся мастак у вёсцы Хвалава Пружанскага раёна. Пасля чацвёртага класа паступіў у Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве. З таго часу Уладзімір Васільевіч жыве ў Мінску. Працуе пераважна ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і жывапісу. З’яўляецца аўтарам шэрагу манументальных работ, высока адзначаных мастацкім саветам. Убачыўшы ў друку артыкул пра сябе, Уладзімір Крываблоцкі вырашыў наведаць малую радзіму. Цікава, што ў палацыку мастак быў упершыню. Для госця была праведзена экскурсія па музеі і ганчарнай майстэрні. Напрыканцы сустрэчы было дамоўлена аб далейшым супрацоўніцтве. Магчыма, у хуткім часе мастак наладзіць у Пружанах першую персанальную выставу. Будзем чакаць!
Сёння гаворка пойдзе пра яшчэ адзін музычны інструмент – цытру. Гэты струнны шчыпковы музычны інструмент быў вядомы з даўніх часоў. Ужо ў XVI стагоддзі ў Еўропе цытра была другой па папулярнасці пасля лютні. Але сваё другое нараджэнне яна атрымала ў XVIII стагоддзі, калі цытру амаль адначасова ўдасканалілі два незнаёмыя адзін з адным майстры - немец Сіман і аўстрыец Кіндл. Да гэтага часу адносіцца росквіт цытры, на якой з задавальненнем гулялі і каранаваныя асобы, і просты люд. Цытра мае плоскі драўляны корпус няправільнай формы, над якім нацягнута ад 17 да 45 струн (у залежнасці ад памеру інструмента). Некалькі бліжэйшых да выканаўцы струн (звычайна 4-5), нацягнутых над грыфам з металічнымі ладамі, зашчыпваюцца надзетым на вялікі палец правай рукі плектрам, на іх і выконваецца мелодыя. Астатнія струны служаць для акордавага суправаджэння. Вылучаюць розныя віды цытраў: дыскант-цытра, басовая, канцэртная і інш. Цытра часцей за ўсё саліруе ў аркестравых творах і сваімі гукамі проста зачароўвае. Дарэчы, старадаўні соннік абвяшчае: калі вам прысніцца, што вы іграеце на цытры - вас чакаюць любоўныя перажыванні, а калі ў сне вы пачуеце гукі гэтага інструмента - вялікае каханне… У 2014 годзе пошта Аўстрыі змясціла малюнак цытры на спецыяльных марках, якія ўвайшлі ў серыю штогадовых марак еўрапейскай паштовай асацыяцыі PostEurop. У 2019 годзе да свайго 310-годдзя Мейсенская фарфоравая мануфактура выпусціла ў працяг серыі "Малпавы аркестр" фігурку малпы з цытрай у лапах. Цытра, якая захоўваецца ў Пружанскім палацыку, датуецца першай паловай ХХ стагоддзя і была прывезена з Германіі. Асноўная частка - рэзанатарны корпус - уяўляе сабой плоскую скрыню арфападобнай формы, якая складаецца з дзвюх фігурных дэк, змацаваных абегайкамі. Над верхняй было нацягнута 25 металічных струн. Перпендыкулярна струнам замацаваны дошчачкі-"прапаны". На іх налеплены вузкія палоскі паперы з указаннем танальнасці і ступені. Верхняя дэка ўпрыгожана намаляваным алейнымі фарбамі букетам руж. У глыбіні корпуса маецца надпіс на англійскай мове: "First class guality. Auto Harp. Made in Germany " - "Першы клас якасці. Аўто Арфа. Зроблена ў Германіі". Вядома, няўмольны час унёс пэўныя карэктывы ў яго гучанне, тым больш, што дзве струны не захаваліся. Але, паверце, у руках сапраўднага майстра гэтая цытра яшчэ можа даць цудоўны канцэрт.
14 мая ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбыўся канцэрт пружанскага рок-гурта «Прикольно, я спать». Маладыя таленавітыя выканаўцы навучаюцца у сярэдніх школах №1 і №4 г. Пружаны. Па словах удзельнікаў гурта, «Прикольно, я спать» існуе каля года. Музыканты выконваюць каверы на сусветна вядомыя творы, а таксама ўласныя кампазіцыі. Падчас канцэрта двойчы прагучала аўтарская песня “Горничная”. (далее…)