mde

25 жніўня ўзорны клуб “TEENS — ФАРМАТ” правёў для студэнтаў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа квэст па Пружанах і гарадскім парку “Таямніцы майго горада”.

Продолжить чтение

24 жніўня музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага р-на. Нягледзячы на сталы ўзрост, жанчыны вядуць актыўны лад жыцця і часта падарожнічаюць. Невыпадкова ў якасці чарговага маршрута абралі Пружаншчыну. Не абмінулі, канечне ж, Пружанскі палацык.

Продолжить чтение

РАЙСКІ САД

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прадстаўлены ўнікальны праект “Райскі сад” — перасоўная выстава твораў мастацкага тэкстылю маладых беларускіх мастакоў і дызайнераў. Арганізатарам праекта з’яўляецца ТАА “Белбрэндаўдыт” у рамках творчай ініцыятывы “Арт Лакацыя”.

Продолжить чтениеРАЙСКІ САД

Фотаздымак — гэта памяць

19 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень фотаздымка. У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца асабістая калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў: 600 прадметаў асноўнага фонду і 326 навукова-дапаможнага.

Продолжить чтениеФотаздымак — гэта памяць

Экскурсія

12 жніўня музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пенсіянеры падрабязна пазнаёміліся з выставай “Postscriptum”, якая ўзнаўляе асноўныя эпізоды гісторыі прымусовай працы савецкіх грамадзян у гады Другой сусветнай вайны, пачынаючы ад угону і транспарціроўкі ў Германію і краіны, ёй акупаваныя, да вызвалення і лёсаў рэпатрыянтаў ў Савецкім саюзе. Навуковы супрацоўнік распавяла прысутным пра экспанаты – копіі фотаздымкаў і дакументаў, лісты і паштоўкі, успаміны, якія размяшчаюцца на кардонных фігурах у чалавечы рост. Фігуры – гэта погляд на выкарыстанне прымусовай працы, гісторыя з чалавечых лёсаў… Прысутныя падзяліліся ўспамінамі сваіх родных і знаёмых, якія апынуліся ў Германіі ў гады вайны.

У гэты ж дзень гасцямі палацыка сталі супрацоўнікі Брэсцкай абласной праектна-пошукавай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі. Наведвальнікі пазнаёміліся са сталымі экспазіцыямі і выставамі, найбольш уразілі гасцей працы Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка.

Продолжить чтениеЭкскурсія

 “Сем пятніц на тыдні”

У фондах палацыка захоўваецца  калекцыя “Дакументы”. У ёй знаходзіцца звыш  900 экспанатаў, сярод якіх шмат асабістых і грамадскіх дакументаў. У сувязі з гэтым музей прадстаўляе такую паслугу як пошук інфармацыі.

Продолжить чтение “Сем пятніц на тыдні”