Фотаздымак — гэта памяць

19 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень фотаздымка. У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца асабістая калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў: 600 прадметаў асноўнага фонду і 326 навукова-дапаможнага.

Фотаздымкі ў музейнай дзейнасці, даследчай і пошукавай працы проста неацэнныя. Гэта візуальны дакумент, маючы які на руках, доказная база той ці іншай падзеі вырашаецца імгненна.

Фатаграфія — гэта ўнікальная з’ява, на фотаздымках можна захаваць падзеі, прыгожыя месцы, любімыя твары, моманты, якія ніколі больш не паўторацца. Дзякуючы ім, можна вярнуцца ў мінулае, успомніць многія цудоўныя моманты жыцця. Да таго ж, для кагосьці фотаздымак — гэта не проста захапленне, а яшчэ прафесія і нават мастацтва.

Захоўвайце старыя фатаграфіі і рабіце новыя! Іх жыццёвая праўда здольная прывесці нас да колеру і святла ў жыцці!

Добавить комментарий