Зрабі падарунак музею

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” праводзіць акцыю “Зрабі падарунак музею”. Запрашаем да ўдзелу ўсіх, хто неабыякавы да гісторыі і культуры Пружанскага раёна і гатовы ўнесці ўклад у папаўненне музейнага фонду.

Калі ў вас дома ёсць старыя фотаздымкі, дакументы, кнігі, медалі, манеты, адзенне, посуд, дзіцячыя цацкі, прадметы быту, якімі карысталіся вашыя бацькі, бабулі і дзядулі, музей з задавальненнем прыме іх у дар.

Пажадана, каб гэтыя прадметы адлюстроўвалі самабытнасць ці з’яўляліся характэрнымі для канкрэтнага перыяда ў гісторыі раёна. Стаўшы музейнымі прадметамі, гэтыя рэчы атрымаюць новы статус і новае жыццё, будуць прадстаўлены на выставах і экспазіцыях.

Сярод прадметаў, перададзеных музею, будзе праведзены конкурс па наступным намінацыям:

“Першы” – прадмет, які будзе перададзены ў музей самым першым;

“Легенда” – прадмет,  з якім звязана самая цікавая гісторыя;

“Рарытэт” – самы ўнікальны, значны прадмет.

Вынікі акцыі будуць падведзены 1 верасня.

Чакаем вас па адрасе: вул. Савецкая, д. 50 з панядзелка па пятніцу з 9-00 да 17-00.

Упішыце сваё імя ў гісторыю музея!

Добавить комментарий