Канцэрт “Прикольно, я спать”

14 мая ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбыўся канцэрт пружанскага рок-гурта «Прикольно, я спать». Маладыя таленавітыя выканаўцы навучаюцца у сярэдніх школах №1 і №4  г. Пружаны. Па словах удзельнікаў гурта, «Прикольно, я спать» існуе каля года. Музыканты выконваюць каверы на сусветна вядомыя творы, а таксама ўласныя кампазіцыі. Падчас канцэрта двойчы прагучала аўтарская песня “Горничная”.

Музыканты прапанавалі слухачам расказаць анекдоты, прыз знайшоў свайго ўладальніка – найбольш смешны анекдот расказаў Мікалай, які атрымаў памятны прыз.

Парадавала тая акалічнасць, што падтрымаць выканаўцаў прыйшло надзвычай многа маладых людзей, якія не скупіліся на апладысменты.

Пажадаем перспектыўным выканаўцам творчага натхнення, плёну і ўдалых канцэртаў!

Добавить комментарий