Брэстчына этнаграфічная
24 лютага ў Мастацкім музеі г. Брэста адбылася прэзентацыя выставачнага праекта “Брэстчына этнаграфічная”. Праект уключае ў сябе тры выставы, якія на працягу года будуць знаёміць наведвальнікаў з самабытнай культурай розных рэгіёнаў Брэсцкай вобласці. Адкрыла праект выстава “Пружанска-Камянецкі край”. У адкрыцці выставы прынялі ўдзел калектывы і народныя майстры Пружанскага і Камянецкага раёнаў, а таксама дырэктар і галоўны захавальнік Пружанскага палацыка.
Республиканская акция МЧС «День безопасности. Внимание всем!»
С 27 февраля по 24 марта 2023 года пройдёт республиканская акция «День безопасности. Внимание всем!», она приурочена к Международному дню гражданской обороны, проводится с целью предупреждения пожаров и гибели людей от них, а также обучения населения действиям по сигналу «Внимание всем!». Первый ее этап пройдет в учреждениях образования с обязательной общешкольной эвакуацией. Второй этап в студенческих общежитиях, кинотеатре и на спортивных объектах. С жильцами общежитий проведут интерактивные профилактические беседы о безопасности в общежитиях, причинах пожаров в них, а также действиях по сигналу «Внимание всем!» с демонстрацией видеофильмов и раздачей красочных буклетов.
Пружанскае вяселле
Ці ведаеце вы ўбор больш патаемны, чым вясельная сукенка? Толькі ў ёй адначасова ўвасабляюцца ўсе мары дзяцінства, юнацтва і спадзяванні на шчаслівае жыццё. А колькі ў ёй рамантыкі! (далее…)
Паважаныя наведвальнікі музея!
Нагадваем вам, што ў апошнюю сераду кожнага месяца ў школьнікаў і студэнтаў ёсць магчымасць наведаць любы музей Беларусі абсалютна бясплатна. Для гэтага вам неабходна загадзя запісацца, як гэта робяць ужо каторы месяц навучэнцы сярэдніх школ нашага раёна.
Дзень роднай мовы ў палацыку
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА. (далее…)
20 лютага 2023 дырэктар і галоўны захавальнік фондаў ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” прынялі ўдзел у абласной нарадзе дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці:“Вынікі работы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці за 2022 год і задачы на 2023 год”. Была адзначана плённая праца па прэзентацыі музея ў сетцы інтэрэт і актыўнае вядзенне сацыяльных сетак палацыка.
З Днём экскурсавода!
Быць экскурсаводам зусім не проста: трэба столькі ўсяго ведаць, заўсёды быць у выдатным настроі, умець захапіць і натоўп, і аднаго чалавека. (далее…)
Святло ікон
16 лютага ў палацыку адбылася прэзентацыя выставы “Святло ікон” мастачкі з г. Маладзечна Ядвігі Сянько. На выставе прадстаўлена 36 спісаў з найбольш вядомых праваслаўных і каталіцкіх ікон.