Пружанскае вяселле

Ці ведаеце вы ўбор больш патаемны, чым вясельная сукенка? Толькі ў ёй адначасова ўвасабляюцца ўсе мары дзяцінства, юнацтва і спадзяванні на шчаслівае жыццё. А колькі ў ёй рамантыкі!

Сёння вясельную сукенку на любы густ можна купіць, узяць напракат ці пашыць уласную мадэль ў атэлье. А як раней выглядалі запаветныя ўборы нашых бацькоў, бабуль і дзядуль? Гэта можна будзе ўбачыць у музеі, але з вашай дапамогай.

Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” звяртаецца да жыхароў Пружаншчыны з просьбай даць у часовае карыстанне старыя вясельныя фотаздымкі (1910-1991 гадоў) і вясельную атрыбутыку (адзенне, аксесуары, упрыгожанні, рушнікі, паштоўкі і інш.) для падрыхтоўкі выставы “Пружанскае вяселле-2”.

Кантактныя нумары: 2 98 06, 2 18 96.

Добавить комментарий