На канікулах – у “палацык”!

На восеньскіх канікулах музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі вучні ўстаноў адукацыі г.Пружаны, аг.Варанілавічы, аг.Мурава, аг.Навасёлкі, а таксама школьнікі з г.Кобрын, настаўнікі школ г.Стоўбцы, удзельнікі гурткоў Брэсцкага абласнога цэнтра турызму і краязнаўства.

Для іх былі праведзены аглядныя экскурсіі па музеі, лекцыі, прысвечаныя жыццю і творчасці Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка. А госці з г.Брэст пасля экскурсіі па музеі з задавальненнем прынялі ўдзел у квэсце “Ключ Пружаны”.

Продолжить чтениеНа канікулах – у “палацык”!

Палотнаў вышытых узор

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” з 14 кастрычніка 2021 года працуе выстава “Палотнаў вышытых узор”, на якой прадстаўлены работы майстрых-вышывальшчыц Святланы Швед і Алены Клімянковай з аграгарадка Клепачы.

Святлана Швед амаль 25 год захапляецца мастацкай вышыўкай. Яна не толькі прысвячае любімаму занятку свой вольны час, але і вучыць вышыўцы ўсіх жадаючых у гуртку дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Кляпацкім сельскім Доме культуры. У калекцыі аўтара, які аддае прыярытэт вышыўцы крыжыкам, больш сотні твораў з сучаснымі і народнымі сюжэтамі.

Продолжить чтениеПалотнаў вышытых узор

Таямніцы беларускай хаты

21 кастрычніка навучэнцы сярэдняй школы №5 г. Пружаны наведалі музей-сядзібу “Пружанскі палацык”. Навуковы супрацоўнік правяла для гасцей лекцыю “Таямніцы беларускай хаты”. У этнаграфічнай залі школьнікі мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з беларускім сялянскім побытам, атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і посуд, іх прызначэнне і выкарыстанне, а таксама даведаліся многа новага пра адзін з самых старажытных і найбольш распаўсюджаных відаў народнага  мастацтва  – ткацтва.

Вельмі зацікавіла гасцей выстава работ Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка “ЧАЛАВЕК – ЗЯМЛЯ – ДРЭВА”. Як высветлілася, некалькі гадоў назад вучні наведвалі музей Мікалая Тарасюка ў в. Стойлы і выдатна валодаюць інфармацыяй пра знакамітага земляка.

Продолжить чтениеТаямніцы беларускай хаты

Апошні нумар перад пачаткам вайны…

У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца вялікая калекцыя друкаваных выданняў – ажно 527 адзінак. Сярод іх – часопісы, газеты, кнігі, падручнікі, брашуры і інш. Зусім нядаўна калекцыю папоўніў яшчэ адзін цікавы прадмет – газета “Известия” за 21 чэрвеня 1941 года. Газета, якая была выдадзена за дзень да пачатку вайны… Такі каштоўны экспанат быў перададзены палацыку вартаўніком музея Каробка Сяргеем Сяргеевічам.

Продолжить чтениеАпошні нумар перад пачаткам вайны…