Анлайн-праект «Што раскажа экспанат»

Сёння гаворка пойдзе пра шчыпцы для завіўкі валасоў. Гэты прадмет быў выраблены ў 20-30-я гг. мінулага стагоддзя ў Польшчы з жалеза, дрэва і латуні.  Прылада, пры дапамозе якой ствараліся завіткі, мае выгляд двух крыжападобна змацаваных на шарніры стрыжняў, адзін з іх ад месца злучэння набывае форму жолаба. У ніжняй часткі стрыжняў знаходяцца драўляныя ручкі. Яшчэ ў Рымскай Імперыі і Старажытным Егіпце жанчыны наносілі на валасы суспензію з вады і грунта, затым іх накручвалі на палачкі. Калі пад сонечнымі праменнямі валасы высыхалі, атрымлівалася ўкладка. Калі ў моду ўвайшлі парыкі, прыгажуні эксперыментавалі з прычоскамі, не хвалюючыся аб уласнай шавялюры. Валасы парыка вымочвалі ў водна-шчолачным растворы, каб яны трымалі форму, завіток рабілі пры дапамозе нагрэтых металічных палачак або цвікоў. У другой палове XIX ст. француз Марсэль Грато стаў вынаходнікам шчыпцоў для завіўкі валасоў. Падчас працы Грато выкарыстоўваў двое шчыпцоў: пакуль аднымі майстар рабіў укладку, другія награваліся на агні. Такім чынам, прычоска трымала форму доўгі час. Тэмпературу, дарэчы, правяралі, прыклаўшы шчыпцы да газеты, калі апошняя цямнела, значыць надышоў час завівацца. Шчыпцы атрымалі велізарную папулярнасць, не дзіўна, што Марсэль Грато праз некалькі гадоў стаў вельмі багатым. Таксама гэты чалавек з’яўляецца вынаходнікам тэхнікі “марсэльская хваля” - гарачай завіўкі валасоў, што была надзвычай папулярнай у 20-я гады мінулага стагоддзя. Нягледзячы на тое, што ў той час ўжо існавалі металічныя бігудзі, а таксама была вядома завіўка на папільоткі, найбольш запатрабаванай заставалася укладка хвалямі. У хатніх умовах укладку можна было зрабіць пры дапамозе металічных зажымаў, а вось прафесіяналы сваёй справы стваралі прычоскі пры дапамозе шчыпцоў “марсэль” на сухіх валасах. У 1959 г. французскія вынаходнікі Рэнэ Лельеўр і Ражэ Лемуан запатэнтавалі першыя электрычныя шчыпцы, а праз два гады прыгажуні займелі магчымасць карыстацца плойкамі. З тых часоў прылады для завіўкі валасоў толькі ўдасканальваліся.

Продолжить чтениеАнлайн-праект «Што раскажа экспанат»

«Postscriptum»

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык" пачала сваю работу выстава "Postscriptum", якая  апавядае пра штодзённасць савецкіх грамадзян у Германіі: пра побыт у лагерах і працу на заводах і фермах, пра сяброўства і каханне ў няволі, пра ўцёкі і бамбёжкі і, нарэшце, пра вызваленне і жыццё былых остарбайтэраў у Савецкім саюзе.  Выстава падзелена на тэматычныя блокі: умовы прыбыцця, віды работ, штодзённасць, міжасобасныя адносіны, вызваленне і жыццё пасля вяртання. Усе экспанаты - копіі фатаграфій і дакументаў, лісты і паштоўкі, успаміны - размешчаны на кардонных фігурах у чалавечы рост. Першы блок прысвечаны акупацыі і гвалтоўнаму згону насельніцтва ў Германію. Прадстаўлены ўспаміны аб агітацыйнай дзейнасці і спробах пазбегнуць ад'езду, распараджэнні аб абавязковай яўцы ў аддзяленні ўліку працоўнай сілы для адпраўкі ў Германію. Завяршае першы блок стэнд аб працэдуры рэгістрацыі і размеркавання остарбайтэраў - свайго роду рабскіх кірмашах. Другі блок - гэта двухбаковыя стэнды, на якіх прадстаўлена жыццё остарбайтэраў. У кожным – дзясяткі фатаграфій і ўспамінаў, якія апісваюць розныя аспекты працы і побыту. Выдзелены фігуры, якія характарызуюць чалавечыя адносіны, сярод іх - сяброўства, каханне, сувязі паміж сваякамі… Асобная фігура прысвечана перапісцы - на ёй прадстаўлены паштоўкі "Мурачкі М.", якія захоўваюць сляды кранальных і эмацыйна напоўненых зносін з сяброўкамі. Завяршальныя фігуры адведзены вызваленню і вяртанню на Радзіму.

Продолжить чтение«Postscriptum»

Анлайн-праект «Што раскажа экспанат»

Сёння мы раскажам пра дубовы стол першай паловы ХХ ст., які ў этнаграфічнай экспазіцыі музея займае цэнтральнае месца. І гэта невыпадкова.

(далее…)

Продолжить чтениеАнлайн-праект «Што раскажа экспанат»

Арт -лагер для дзяцей “Малюем у парку”

У чэрвені працаваў Арт -лагер для дзяцей “Малюем у парку” ад школы малюнка “Талент”. Юныя мастакі з задавальненнем малявалі нашы мясцовыя краявіды, у тым ліку і Палацык.

Продолжить чтениеАрт -лагер для дзяцей “Малюем у парку”

Анлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Сёння гаворка пойдзе пра медыцынскі халат, які з’яўляецца неад’емнай часткай прафесійнага касцюма медыка. Але калі прапанавалі медыкам менавіта белы халат? (далее…)

Продолжить чтениеАнлайн-праект «Што раскажа экспанат”

24.06.2022 в салоне музея-усадьбы состоялся семинар-учёба с заместителями руководителей по идеологической работе предприятий и организаций Пружанского района. После мероприятия участники посетили выставку «Геноцид на Пружанщине: по материалам расследований.» (далее…)

Продолжить чтение

Анлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Сёння пойдзе гутарка пра прадмет побыту, без якога складана ўявіць паўсядзённае жыццё сучаснага чалавека, – прас. (далее…)

Продолжить чтениеАнлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Когда градусник термометра поднимается выше 30 градусов…

Спасатели рекомендуют как можно меньше находиться под прямыми солнечными лучами. Если это неизбежно, то защищайте голову шляпами и зонтиками. (далее…)

Продолжить чтениеКогда градусник термометра поднимается выше 30 градусов…