Апошні нумар перад пачаткам вайны…
У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца вялікая калекцыя друкаваных выданняў – ажно 527 адзінак. Сярод іх – часопісы, газеты, кнігі, падручнікі, брашуры і інш. Зусім нядаўна калекцыю папоўніў яшчэ адзін цікавы прадмет – газета “Известия” за 21 чэрвеня 1941 года. Газета, якая была выдадзена за дзень да пачатку вайны… Такі каштоўны экспанат быў перададзены палацыку вартаўніком музея Каробка Сяргеем Сяргеевічам.
“Ужо бачанае”
У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адкрылася выстава выкладчыка Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава Андрэя Карпянкова.
На выставе прадстаўлена 22 карціны, выкананых у стылі абстрактнага экспрэсіянізму і аб’яднаных тэмай памяці і эфектам дэжавю. Карціны Карпянкова – пяшчотная ода спадарыне Жанчыне, адвечнаму сімвалу захавання памяці роду, цяплыні сямейнага ачагу і надзеі.
Мерапрыемства “Пагружэнне ў культуру”
21 мая у музеі-сядзіба “Пружанскі палацык” прайшло мерапрыемства “Пагружэнне ў культуру”, што праходзіла ў рамках традыцыйнай міжнароднай культурна-адукацыйнай акцыі “Ноч музееў”. Распачалася вечарына з музычнага выступлення народнага стуннага ансамбля “Аркі” і спявачкі Святланы Машкалы. На працягу вечарыны адбылося адкрыццё экспазіцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Юзэфа Ігнацыя Крашэўскага і сям’і Крашэўскіх, маёнтак якіх знаходзіўся ў в. Доўгае на Пружаншчыне. Працягвалася мерапрыемства ў салоне, дзе жадаючыя мелі магчымасць паўдзельнічаць у займальным квэсце “Дваранскі сход”. Фінальным момантам вечара было выступленне івацэвіцкага рок-гурта “Izobelyn”.