Музейная экспедыцыя

Сяргей ДЗЯМІДАЎ, старшы навуковы супрацоўнік музея

На мінулым тыдні супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык»  выязджалі ў даследчую экспедыцыю на Ружаншчыну.

У вёсцы Лыскава былі агледжаны старадаўнія яўрэйскія могілкі (узрост іх, па некаторых звестках, каля 500 гадоў). Затым быў праведзены агляд руін Траецкага касцёла, пабудаванага ў гэтай вёсцы ў 1763-1785 гг. Як хочацца, каб у будучым гэты архітэктурны помнік быў узноўлены: гэта адно з найпрыгажэйшых рэліпйных збудаванняў нашага раёна.

Там жа, у Лыскаве, на каталіцкіх могілках пахаваны прадстаўнікі знакамітага некалі рода Быхаўцаў, якія валодалі гэтымі землямі яшчэ з глыбокага сярэднявечча. Менавіта легендарная «Хроніка Быхаўца», знойдзеная ў суседняй вёсцы Магілёўцы амаль 180 годтаму, з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых крыніц па айчыннай гісторыі.

У Ружанах старшыня пасялковага савета А.У.Раўнейка перадаў супрацоўнікам музея этнаграфічныя экспанаты, сабраныя месяц назад мінскімі навукоўцамі.

Экспедыцыя яшчэ раз паказала, што мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй і павінны захаваць яе веліч для нашчадхаў.

РБ 2004.28.08

Продолжить чтениеМузейная экспедыцыя

У палацыку, як на прыродзе

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрыты дзве новыя залы — прыроды і палявання.

Экспазіцыі для іх супрацоўнікі музея збіраюць ужо некалькі гадоў. 3 дапамогай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнаі а асяроддзя было закуплена некалькі чучалаў дзікіх жывёл і птушак. Работа актывізавалася ў мінулым годзе, калі му-зей атрымаў прэзідэнцкі грант на развіццё. Цялер тут у добрым суседстве размяшчаюцца зайчык І воўк, дзік і алень, а таксама нямала птушак, якія пражываюць у нашых краях — цецярук, два віды дзятлаў, сойка, ястраб, рабчык, зяблік, качка, вальдшнэп, чапля і нават арлан белахвосты, бугай балотны і лебедзь, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Паляўнічую залу музея ўпрыгожылі рогі аленя. Праўда, не тыя, што былі з дзесятак гадоў таму канфіскаваны ў браканьераў. Рогі для музея кулілі самі супрацоўнікі. Ёсць у музеі і цікавая кніжка «Прырода Брэстчыны на рубяжах стагоддзя»— пра ландшафт і біялагічную разнастайнасць вобласці. малавядомыя старонкі яе гісторыі і прыродакарыстання. Кнігу нядаўна падарыла музею раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Новыя залы з задавальненнем наведваюць школьнікі, асабліва малодшых класаў. Акрамя музея ў Белавежскай пушчы, куды не заўсёды ёсць магчымасць даехаць, паблізу няма падобнай экспазіцыі, Хаця супрацоўнікі музея лічаць, што да канца залы яшчэ не абсталяваны. Па ўсё той жа прычыне: не хапае сродкаў.

РБ 2004. 20.07.

Продолжить чтениеУ палацыку, як на прыродзе

У палацыку — «ноч», «час» і «вялікія птушкі»

АннаХАДАРОВІЧ

3 21 мая ў палацыку працуе выстава пружанскіх мастакоу-экспрэсіяністаў.

Яе прадстаўляюць карціны студэнткі Акадэміі мастацтваў Кацярыны Бушук, настаўніка СШ №3 Эдуарда Валасевіча і ўжо знакамітага мастака Уладзіміра Петраня. Усяго 14 карцін. «Ноч», «Птушка», «Ева» і «Музыканты» Эдуарда Валасевіча супакойваюць. «Сіняя лямпа», «Час”, «Чаканне» Кацярыны Бушук задаюць пытанні. Ля «Вялікіх птушак з абрэзанымі шыямі» і «Чакання вясны» Уладзіміра Петраня можна стаяць гадзінамі, уражаным майстэрствам мастака і своеасаблівай выразнасцю адлюстравання тэмы. Дарэчы, творы Уладзіміра Мікалаевіча выстаўляюцца ў родным горадзе ўпершыню. Хаця іх ужо ведаюць і цэняць сталічныя і нават нямецкія і польскія знатакі мастацтва. У размове з карэспандэнтам мастак паабяцаў, што пры першай жа магчымасці пастараецца наладзіць асабістую выставу. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў жніўні.

А для таго, каб настроіцца на цікавую жнівеньскую сустрэчу, варта наведаць цяперашнюю выставу ў палацыку, Дарэчы, яна будзе дзейнічаць да 20 чэрвеня.

РБ 2004 1.06.

На  фота : работы Ул. Петраня

Правіла гульні

«Правіла гульні»

\

«Праяўленне памяркоўнасці рускім летчыкам у ад носінах да белых катоў»

\

«Вялікія птушкі з абрэзанымі шыямі»
Продолжить чтениеУ палацыку — «ноч», «час» і «вялікія птушкі»

«3 Доўгага ў свет»

Пад такой назвай у снежні мінулага года у Музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава, прысвечаная польскаму празаіку Юзафу Ігнацію Крашэўскаму. Як вядома, яго дзяцінства   і   юнацтва   прайшлі   ў  маёнтку  Доўгае   на Пружаншчыне, Свіслачы, дзе ён вучыўся ў гімназіі.  Ю.І. Крашэўскі многа падарожнічаў па беларускіх землях, асабліва любіў Палессе, напісаў пра яго тры нарысы. 3 гісторыі Беларусі, роду Радзівілаў узяты сюжэты некалькіх яго аповесцям. Усяго ж ён напісаў звыш двухсот мастацкіх твораў. Ліставаўся з 6еларускімі пісьменнікамі В. Дуніным-Марцінкевічам, А. Ельскім, В. Каратынскім.

Выстава «3 Доўгага ў свет» арганізавана сумесна з Музеем Ю.І. Крашэўскага ў Раманове (Польшча), дзе пісьменнік доўгі час жыў. Польскія калегі зрабілі для нас копіі са сваіх збораў. Уся экспазіцыя была перададзена нам у падарунак ад Бяла-Падляскага павятовага староства. Там жа быў зроблены дыск «Ю.І. Крашэўскі — творца, які здзіўляе». На ім запісаны 27 найбольш вядомых яго аповесцей, некалькі яго музычных твораў і сотні малюнкаў, у тым ліку зробленыя ў БеларусІ. Далучаем да ліста гэты дыск як калядны падарунак.

Супрацоўнікі Музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

“Голас Радзімы” 2004 № 8/9

Продолжить чтение«3 Доўгага ў свет»

ЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЗВЯЗДА  22 сакавіка 2003 г. ЛЮСТЭРКА

Вы заўважалі, што будынкі ў многім паўтараюць лёс сваіх дойлідаў? Звычайныя хата-чатырохсценка і шыкоўныя палац-сядзіба шмат раскажўць пра колішніх гаспадароў, якія мелі шчасце быць тўт наваселамі пружанскі палацык таксама б расказаў, як сто пяцьдзесят гадоу тамў яго спраектаваў вядомы майстра Ланчы, як вальсаваў у яго зале тагачасны маршалак Швыкоўскі, як жылі тут потым купцы, размяшчалася павятовая ўправа…
Ва ўсе часы ён здзіўляў усіх сваім тонкім архітэктурным абрысам: невялічкі, утульны — нездарма замест звычайнай назвы «палац» трывала і назаўжды замацавалася за ім «палацык».

Нашмат раней за палацык быў пасаджаны тут шыкоўны парк. Дагэтуль растуць недалека двухсотгадовыя дубы, кізіл (вельмі рэдкае для нашых мясцін дрэва!).

Зараз у палацыку пасля яго рэстаўрацыі месціцца музей. У экспазіцыі прадстаўленыя калекцыі прадметаў хатняга ўжытку, абразы, драўляная скульптура.

Яўген ПЯСЕЦКІ.
НА ЗДЫМКАХ: дырэктар музея Юрась ЗЯЛЕВІЧ; галоўны хавальнік музея Раіса ЗІНЧУК
Продолжить чтениеЖЫВЕ ПАЛАЦЫК!

ЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

Напрыканцы лютага ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» ад-

быўся канцэрт аўтарскай песні. Перад нешматлікімі слухачамі выступіў берасцейскі дуэт у складзе Юрыя Моніна і Аляксея Леўчанкі. Уваходны білет каштаваў тысячу рублёў, а тыя, хто не пашкадаваў яшчэ дзве сотні, аўтаматычна станавіліся ўдзельнікамі бяспройгрышнай латарэі.

Што тычыцца канцэрта, то ён прыйшоўся даспадобы аматарам спакойнай, прыемнай музыкі. Прыгожы моцны голас Юрыя Моніна, цудоўная ігра Аляксея Леўчанкі прымусілі забыць свае клопаты і перажываць пачуцці разам з лірычным героем.

РБ. 2003 1.03.

Продолжить чтениеЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ САГРЭЛІ ДУШУ

ДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

3 28 студзеня па 2 лютага ў музеі-сядзібе «Пружансгі палацык» ізноў адбудзеіша выстава-продаж «Сузор’е камянёў».

Тут можна будзе набыць работы расійскіх ювеліраў і камнярэзаў з Масквы, Разані, Урала. Аматаркі ўпрыгожанняў з натуральных камянёў змогуць не толькі палюбавацца пацеркамі, завушніцамі, кулонамі і пярсцёнкамі з агатам, сердалікам, малахітам, але і выбраць рэчы пад свой густ, характар, знак задыяку. Будуць тут і карціны з мінералаў, якія цяпер зноў увайшлі ў моду.

Цэны прыемна здзівяць: продаж вядзецца «з першых рук», але ўваход на выставу будзе платным.

РБ  2003.25.01.

Продолжить чтениеДА НАС ЗАВІТАЕ «СУЗОР’Е КАМЯНЁЎ»

КАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» працуе выстава народнага майстра выцінанкі Юрыя Малышэўскага «Калядныя ўзоры».

   Выцінанка «Калядныя узоры» 

Стагоддзямі беларускія майстры працай рук сваіх славілі родны край. Такім чалавекам з’яўляецца і наш зямляк, які жыве ў Ружанах. Расказваць аб гісторыі і казках, аб працы і святах, аб нянавісці і каханні сваімі ўмелымі рукамі ён навучыў… паперу. Цяпер выцінанкі — амаль забыты від мастацтва. Юрый Станіслававіч адраджае яго. Больш таго, у яго выцінанках, як на далоні, раскрываецца гісторыя Беларусі, у тым ліку і роднай Ружаншчыны з яе знакамітым сапегаўскім замкам,

Трэба адзначыць, што творы ружанскага майстра вядомы нават у ЗША і Японіі.

На выставе прадстаўлена 90 непадобных адна на адну прац, якія ледзь змясцілі вялікая і кветкавая залы палацыка.

РБ  2003.25.01.

Выцінанка  «РУЖАНСКІ ПАЛАЦ»

Продолжить чтениеКАЛЯДНЫЯ ЎЗОРЫ Ў ПАЛАЦЫКУ

«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

3 канца снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» (Брэсцкая вобласць) працуе выстава выцінанкі «Калядныя ўзоры». На ёй прадстаўляе свае работы народны майстар, член Саюза народных майстроў Беларусі Юрый Малышэўскі,

У экспазіцыі 90 выцінанак, зробленых майстрам за апошні год.

Выцінанка «Вітаўт»

3 паперы звычайным шавецкім нажом гэты таленавіты мастак робіць сапраўдныя папяровыя шэдэўры і тым самым вяртае цікавасць да забытага віду народнага мастацтва — выцінанкі. Ніякіх папярэдніх замалёвак Юрый Станіслававіч не робіць. «Як рука павядзе—такі матыў дэкору выцінанкі», — гаворыць майстар. Жыве і працуе мастак у Ружанах, месцы, якое вядома нам знакамітым і велічным палацам Сапегаў XVII ст. Таму не выпадкова, напэўна, з’явіліся такія карціны, як «Ружанскі замак», «Замак Сапегаў у Ружанах», «Шляхціцы», «Паненкі». Самы ўлюбёны сюжэт Ю.Малышэўскага—з «дрэвам жыцця». Не менш папулярныя ў наведнікаў кампазіцыі «Белавежская пушча», «Зубры», «Алені».

Выцінанка «Каляды»

ЁСЦЬ у майстра папяровых узораў і цікавыя работы, прысвечаныя біблейскай тэматыцы («Марыя»), «Творца», народным святам («Калядкі», «Чаша Івана»), гістарычным падзеям («Карані», «1863», «Вайна»). Аздабляюць выцінанкі сілуэтныя фігуркі пеўняў, галубоў, жаўрукоў, райскіх птушак.

Выстава «Калядныя ўзоры» будзе доўжыцца месяц.

Пажадаем удзельніку абласных, рэспубліканскіх, міжнародных выстаў Ю.Малышэўскаму далейшых творчых пошукаў і ўдач і падзякуем за тыя хвіліны радасці і хараства, якія прыносяць нам яго выцінанкі.

Р.ЗІНЧУК,

галоўны захавальнік фондаў

музея-сядзібы «Пружанскі лалацык’

КУЛЬТУРА   №З    I8  —  24 студзеня 2003

 ВЫЦІНАНКА «РУЖАНСКІ ПАЛАЦ»

Продолжить чтение«Папяровыя шэдэўры» ў «Пружанскім палацыку»

Ствараецца музей

У старажытнай графскай сядзібе ў гарадскім парку працягваюцца рэстаўрацыйыя рабогы. Пасля іх заканчэння тут будзе адкрыты краязнаўчы музей, экспазіцыя якога павінна захаваць гісторыю Пружаншчыны, быт і традыцыі мясцовых жыхароў, расказаць аб раслінным і жывёльным свеце раёна, рэдкіх раслінах, жывёлах, птушках, гістарычных падзеях, выдатных палітычных, культурных дзеячах, народных умельцах Пружаншчыны і  многім  іншым.

Са старонак газеты хочацца сардэчна падзякаваць за перададзеныя ў падарунак музею экспанаты Мартынюк Антаніну МІкалаеўну, Курачынскага Васіля Іванавіча, Дэшка Аляксандру Уладзіміраўну, Савіцкую Святлану Арсенцьеўну, Фодарук Алу Гворпеўну, Ліхалетаву Гаццяну Мікапаеўну, Чарнякевіч Іанну васільеўну, Сімаковіч Ірыну Маратаўну, Пацапню Раісу Іванаўну, Хадаровіча Аляксандра Валер’евіча, Дарошка Аляксандра Іванавіча, Азяркевіч Валянціну Сцяпанаўну, Бармуту Анастасію Несцераўну, Здановіч Ніну Іосіфаўну.

Паважаныя жыхары раёна! КалІ у вас есць прадметы, якія прадстаўляюць гістарычную і культурную каштоўнасць — не спяшыце ад Іх пазбавіцца, лепш перадайце іх у ствараемы музей. Падкажыце, у каго з суседзяў, сяброу, знаёмых ёсць прадметы, якія павінны займаць месца у музеі, раскрываць гісторыю нашага краю

Прыходзьце да нас па адрасу: г.Пружаны  вул., Савецкая ,12

Званіце па тэлефоне 2-16-19

Продолжить чтениеСтвараецца музей