Музейная экспедыцыя

Сяргей ДЗЯМІДАЎ, старшы навуковы супрацоўнік музея

На мінулым тыдні супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык»  выязджалі ў даследчую экспедыцыю на Ружаншчыну.

У вёсцы Лыскава былі агледжаны старадаўнія яўрэйскія могілкі (узрост іх, па некаторых звестках, каля 500 гадоў). Затым быў праведзены агляд руін Траецкага касцёла, пабудаванага ў гэтай вёсцы ў 1763-1785 гг. Як хочацца, каб у будучым гэты архітэктурны помнік быў узноўлены: гэта адно з найпрыгажэйшых рэліпйных збудаванняў нашага раёна.

Там жа, у Лыскаве, на каталіцкіх могілках пахаваны прадстаўнікі знакамітага некалі рода Быхаўцаў, якія валодалі гэтымі землямі яшчэ з глыбокага сярэднявечча. Менавіта легендарная «Хроніка Быхаўца», знойдзеная ў суседняй вёсцы Магілёўцы амаль 180 годтаму, з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых крыніц па айчыннай гісторыі.

У Ружанах старшыня пасялковага савета А.У.Раўнейка перадаў супрацоўнікам музея этнаграфічныя экспанаты, сабраныя месяц назад мінскімі навукоўцамі.

Экспедыцыя яшчэ раз паказала, што мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй і павінны захаваць яе веліч для нашчадхаў.

РБ 2004.28.08

Добавить комментарий