Рэстаўрацыя не закончаная, але музей збірае экспанаты

У Пружанах даўно вядзецца рэстаўрацыйная работа ў так званай «Графскай сядзібе». Аб ix ходзе расказаў нашаму карэспандэнту загадчык аддзела культуры райвыканкома Ю.М. Котаў.

— Юрый Міхайлавіч, ужо шмат гадоў стаіць у будаўнічых рыштаваннях сядзіба ў старым парку. А прыкметных зрухаў штосьці не відаць.

— Зрухі есць, хоць знешне і не вельмі бачныя. Рэстаўрацыю сядзібы планавалася закончыць сёлета. Але з-за фінансавых цяжкасцей відавочна, што ў поўным аб’ёме рэстаўрацыйныя работы выкананы не будуць. Згодна з праектнымі ўмовамі, да сядзібы неабходна яшчэ пракласці 300 метраў цеплатрасы. Гэта будзе каштаваць прыкладна 160—180 мільёнаў рублёў.

На гэты год Дзяржкамітэтам «Белрэстаўрацыя» на завяршэнне работ на сядзібе выдзелена 570 мільёнаў рублёў. Амаль палавіна гэтых сродкаў ужо выкарыстана ў першым квартале. Узнікла праблема: альбо ўвесці частку сядзібы ў эксплуатацыю, альбо выкарыстаць грошы на цеплатрасу. Акрамя таго, днямі камісіяй «Белрзстаўрацыі» ўстаноўлена, што ацяпляльная сістэма сядзібы, сантэхнічныя работы былі выкананы няякасна, з парушэннямі праекта, у выніку за мінулую зіму частка ацяпляльнай сістэмы размарожаныя. На яе аднаўленне неабходны дадатковыя сродкі, На наш погляд (з такой прапановай райаадзел культуры выйшаў на Дзяржкамітэт •«Белрэстаўрацыя»), да пачатку ацяпляльнага сезона неабходна здаць у эксплуатацыю палову ці хоць бы трэць будынка, з тым, каб тут размясціць карцінную галерэю, частку вучэбных класаў школы мастацтваў, музычную гасцёўню.

— Але ж гараджане чакаюць адкрыцця краязнаўчага музея.

— На жаль, з-за недахопу сродкаў частка будынка, адведзеная пад краязнаўчы музей, сёлета не будзе адрамантавана. Аддзелам культуры, работнікамі музея сёлета робіцца ўсё магчымае па назапашванню, вывучэнню, апісанню экспанатаў будучага музея з тым, каб адразу пасля заканчэння рэстаўрацыі памяшкання адкрыць экспазіцыю.

ЗАХАВАЛЬНІЦУ ФОНДАЎ КРАЯЗНАЎЧАГА МУЗЕЯ АЛЕНУ СЯРГЕЕЎНУ ПЯТРАНЬ МЫ ЗАСТАЛІ ЗА САРТАВАННЕМ ЭКСПАНАТАЎ.

У трох невялікіх пакойчыках на другім паверсе былога будынка цэнтральнай раённай бібліятэкі іх сабрана ўжо нямала. Усё гэтае багацце патрабуе карпатлівай работы — сістэматызацыі, апісання. Узоры керамікі ад абломкаў посуду ранняга неаліту да мудрагелістых гліняных гаршчкоў, збанкоў чорна задымленай і жоўтай глазураванай керамікі вырабу такіх майстроў нашага часу, як А.Р.Такарэўскі, А.Р.Самайлюковіч. Абавязковай часткай, напэўна, кожнага краязнаўчага музея з’яўляецца паказ прылад для працы і вайны нашых продкаў У старажытныя часы паміж імі не было вялікай розніцы, Гэта рознай формы крамянёвыя нажы, сякеры, матыкі. наканечнікі стрэлаў.

Шмат цікавых вырабаў з саломы І лазы, якія служылі нашым продкам для захавання, пераносу збожжа: корабы, шыянкі, сявенькі Сабрана шмат драўляных, у тым ліку бандарных вырабаў самага шырокага прызначэння: куфры, начоўкі, карыты, ступы, вадзянка, даёнка, качалкі, саўкі. Ёсць рэдкія рэчы,напрыклад, ліхтар якім сто год таму карыстаўся селянін.

Ірына Маркаўна Сімановіч з Пружан ахвяравала музею бронзавы Георгіеўскі крыж «За службу на Каўказе» (1864 г., яго яна знайшла ў агародзе).

Ёсць дзве карціны, выкананыя алеем на палатне ў 1925 годзе невядомым мастаком, старажытныя манеты і папяровыя грошы, кнігі, дакументы.

Экспазіцыя музея будзе расшырацца. Асобныя яе раздзелы будуць прысвечаны Белавежскай пушчы, яе жывёльнаму і расліннаму свету. А таксама шырокаму паказу керамікі Пружаншчыны — характэрнай рысы культуры нашага краю. Пакуль працягваецца назапашванне экспанатаў. Разам з захавальніцай Аленай Сяргееўнай Пятрань мы звяртаемся да ўсіх грамадзян раёна, зацікаўленых у хутчэйшым адкрыцці ў нашым горадзе краязнаўчага музея, з просьбай ахвяраваць для музея рэчы, якія сведчаць аб культуры нашых продкаў альбо вядомых гістарычных падзеях. Гэта вельмі важна для выхавання нашых дзяцей, унукаў, бо не можа быць незалежным народ, які не ведае, не цэніць сваё мінулае справу розуму і рук сваіх продкаў.

Продолжить чтениеРэстаўрацыя не закончаная, але музей збірае экспанаты

Кошты ўваходных і экскурсійных квіткоў:

(Актуальныя на 2020 год, дзейнічаюць з 01.03.2018 г.)
УВАХОДНЫЯ КВІТКІ
для школьнікаў 2 р. 00 к. 
для навучэнцаў СПТВ, ПТВ, студэнтаў і пенсіянераў 2 р. 50 к.
для астатніх катэгорый наведвальнікаў 3 р. 00 к. 
АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ*
экскурсійнае абслугоўванне для школьнікаў
(на групу да 25 чалавек)
8 р. 00 к. 
экскурсійнае абслугоўванне для дарослых
(на групу да 25 чалавек)
12 р. 00 к. 
ТЭМАТЫЧНАЯ ЭКСКУРСІЯ*
для школьнікаў 6 р. 00 к. 
для дарослых 8 р. 00 к. 
ІНШЫЯ ПАСЛУГІ
індывідуальнае  экскурсійнае абслугоўванне 4 р. 00 к. 
Фота- відэаздымка ў інтэр’еры (1 апарат) 12 р. 00 к. 
Пошук інфармацыі ў фондах 7 р. 00 к. 
Выраб копіі дакумента 3 р. 00 к. 
Лекцыя (па-за музеем) 10 р. 00 к. 
Музейны занятак (квэст) 12 р. 00 к. 

* ЭКСКУРСІІ Ў ДЗЯРЖАЎНЫХ МУЗЕЯХ МАЮЦЬ ПРАВА ПРАВОДЗІЦЬ ТОЛЬКІ ШТАТНЫЯ НАВУКОВЫЯ СУПРАЦОЎНІКІ ДАДЗЕНЫХ МУЗЕЯЎ.

Фатаграфаванне ўваходзіць у кошт квіткоў.

Спампаваць прайс

У сувязі з складаным санітарна-эпідэміялагічным становішчам экскурсіі па гораду і району музей часова не праводзіць. 

Музей арганізуе для Вас цікавые экскурсіі па гораду  і  раёну.
Кошт:

 Па гораду (1 чалавек) —  4 р. 50 к.
 Па раёну (1 чалавек) —   6 р. 50 к.
Калектыўным экскурсійным групам (аўтобусам) прадугледжаны зніжкі.

З кастрычніка  2020 года  дзень бясплатнага наведвання экспазіцый, створаных на аснове ўласных музейных фондаў — другая серада кожнага месяца.

Паважаныя наведвальнікі!

У сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам,  пры наведванні музея просім абавязкова карыстацца маскамі і прытрымлівацца бяспечнай дыстанцыі ў 1,5 м.

Папярэдні заказ экскурсій па тэлефоне:
(01632)  2-18-96, альбо +375333711342 (МТС)

 
Час працы музея:
Серада-нядзеля 10.00 — 18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.
Продолжить чтениеКошты ўваходных і экскурсійных квіткоў:

У Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

30 лістапада “Пружанскі палацык” стаў пляцоўкай для абмеркавання разнастайнасці і якасці моладзевых праектаў у культурніцкім жыцці горада і раёна. У інтэр’ерах гарадской сядзібы ХІХ стагоддзя мясцовая інтэлігенцыя розных узростаў абмеркавала надзённыя праблемы развіцця культуры ў раённым цэнтры. Ток-шоу прайшло ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” у серыі імпрэзаў пад агульнай назвай “Культура паляпшае жыццё!”.

Tarantino.by-Tok-Show-Pruzhani-Reha-6768

Мадэратарам сустрэчы стала Інга Воран, вядомая сваёй актыўнасцю ў горадзе арганізатарка штогадовага фестывалю “Рок-вясна”. “Моладзі ва ўзросце ад 15 да 30 у горадзе больш за 4000 — дастаткова, каб звярнуць на нас увагу. Мы любім яскравасць, відовішчнасць, эмацыйнасць, таму і кідаемся часта ў крайнасці, а сам наш узрост — узрост фармавання асобы, калі ўсё наперадзе і трэба толькі задаць правільны вектар руху. Галоўнае — зразумець адно аднаго і кожнаму знайсці падтрымку для сябе”, — сказала яна пры пачатку дыскусіі. Без крайнасцяў у гэты вечар сапраўды не абышлося, але без супрацьлеглых меркаванняў які ж пошук ісціны?

Продолжить чтениеУ Пружанах высветлілі, што культура мае прапанаваць моладзі ў малых гарадах

Санкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” зноў працуе выстава. На гэты раз выстаўляе свае работы ўраджэнец вёскі Кавалі, а зараз жыхар Санкт-Пецярбургу мастак Дзмітрый Якуцэня.IMG_8878_1701

Адкрыццё выставы было ўрачыстым. Дзмітрыя Васільевіча вітаў народны камерны хор Палаца культуры пад кіраўніцтвам Якава Малайчука, танцоры харэаграфічнага аддзялення ДШМ імя Шырмы. Шмат цёплых слоў была сказана ў адрас мастака гасцямі, сярод якіх былі пружанская паэтка Ніна Дыдышка, народны майстар Марыя Кулецкая, клірык Свята-Мікалаеўскай царквы айцец Аляксандр, выкладчыца аграрна-тэхнічнага каледжа Вольга Балабушка і  яе навучэнцы, галоўны рэдактар газеты “Раённыя будні” Мікола Антаноўскі…

Продолжить чтениеСанкт-пецярбургскі мастак Дзмітрый Якуцэня

Адбылася прэзентацыя беларускай інтэрнэт-бібліятэкі

У мінулую суботу музей-сядзіба «Пружанскі палацык» зноў парадаваў цікавай падзеяй: сюды прыехалі сустрэцца з аўтарамі і чытачамі заснавальнікі беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат». Памятаеце, у старым фільме “Масква слязам не верыць” героі меркавалі,  які від мастацтва адыдзе ў нябыт са з‘яўленнем тэлебачання: кіно ці тэатр? Пасля сустрэчы са стваральнікамі і напаўняльнікамі Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі  Камунікат.org я  было задумалася: ці не адыдзе ў нябыт звычайная кніга?

Чым завяршыліся спрэчкі кінагерояў, мы ведаем.  Тэлебачанне ўпэўнена развіваецца, але тэатр і кіно, перажыўшы перыяды па-дзенняў і ўзлётаў, па-ранейшаму запатрабаваны гледачамі. Так што і ў адносінах кнігі, думаю, варта захоўваць пэўны аптымізм…

Радыёжурналіст беларускай рэдакцыі “Радыё Палонія” Яраслаў Іванюк  (цяпер ён жыве ў Беластоку) у свой час усяго толькі паспрабаваў авалодаць сучаснымі тэхналогіямі і  выкласці ў інтэрнэт матэрыялы, якія прагучалі ў эфіры. Яны не толькі набылі папулярнасць, але і паклалі пачатак праекту, падтрыманаму Беларускім гістарычным таварыствам.

З таго часу прайшло амаль два дзясяткі гадоў, і ў інтэрнэт-бібліятэцы сабрана больш 13000 публікацый. Унушальна? Не тое слова. Падыход уніфікаваны:  усё, што сюды трапляе, павінна быць напісана на беларускай мове або пра Беларусь.  Цяпер на сайце маецца і больш за 200 персанальных сайтаў беларускіх аўтараў. Сярод іх, між іншым, – і наш зямляк паэт-пчаляр з Лінова Мікола Папека, і жабінкаўскі журналіст і пісьменнік Анатоль Бензярук.

Продолжить чтениеАдбылася прэзентацыя беларускай інтэрнэт-бібліятэкі

«Пружанскі палацык» адсвяткаваў юбілей

Упершыню ў Пружанах у якасці аздаблення свята былі выкарыстаны кітайскія ліхтарыкі. Прыгожа і крышачку таямніча ляцелі яны ў вячэрнім небе над дахам палацыка, нібы вялікія светлячкі. Але імі святкаванне не заканчвалася і не пачыналася.

А на пачатку…

Продолжить чтение«Пружанскі палацык» адсвяткаваў юбілей

Музею-сядзібе «Пружанскі палацык» 20 гадоў!

24 ліпеня візітнай картцы нашага горада — музею-сядзібе «Пружанскі палацык» — спаўняецца 20 гадоў. У 1993 годзе на аснове збораў грамадскага аб’яднання “Спадчына” быў адкрыты краязнаўчы музей. Тады музей займаў некалькі пакояў на другім паверсе былой бібліятэкі (буданак знесены напярадэдні “Дажынак”).  У свой час для адкрыцця музея шмат зрабіў былы начальнік адзела культуры Юрый Міхайлавіч Котаў, удыхалі жыццё ў сваё дзецішча Іосіф Станіслававіч Машкала, Міхаіл Аркадзьевіч Шульман, Юрый Васільевіч Каўшыла… Цяпер за год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек, але, як ні дзіўна, не ўсе пружанцы ведаюць пра яго існаванне!

— Юрый Сяргеевіч, што такое 20 гадоў для музея?

— Для нашага музея гэта час станаўлення. У 1998 годзе музей быў перанесены ў палацык. Адметна, што нават падчас рамонту будынка мы праводзілі экскурсіі для 100-150 чалавек, якія прыязджалі з розных краін. У першыя гады работы менавіта музея-сядзібы колькасць наведвальнікаў перавысіла 3 тысячы.  Зараз у год музей наведваюць каля 8 тысяч чалавек. Пачынаўся музей з 400 экспанатаў, сёння іх больш чым 6 тысяч. А некаторыя з іх прэтэндуюць на агульнарэспубліканскае значэнне.

Продолжить чтениеМузею-сядзібе «Пружанскі палацык» 20 гадоў!

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

Фестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

У суботу, 15 чэрвеня, «Пружанскі палацык» зноў здзівіў. Да штомесячных вернісажаў, масавай «Ночы музеяў» мясцовыя жыхары паспелі прывыкнуць. А вось першы выязны «ДАХ» пакінў адно ўражанне – культурны шок.

– Музей павінен падштурхоўваць людзей да нейкага роздуму. Тут павінна пастаянна нешта адбывацца, – упэўнены дырэктар «Пружанскага палацыка» Юрый Зялевіч. Ён і стаў ініцыятарам правядзення выязнога фестывалю ў Пружанах і ажыццяўлення гэтага праекта на сваёй тэрыторыі дамагаўся некалькі гадоў.

Продолжить чтениеФестываль «Рэха ДАХу» выклiкаў культурны шок у пружанцаў

У этой записи не будет садйбара!

Нет элементов. Высшее супергероя стипендии когда-либо. ЕС рабочего класса объектов теперь доступны кредиты. Но, как местный канал продаж является основным каналом. О цене боли, но большую напитка.

Для аварийно-спасательных служб, грузовых векселей целевых футбол, или ворота жизни. Но каждый раз, когда я забеременеть является лучшим чистого футбола.Промышленности, как ожидается, создать не стакан членов по всей стране, и боль. Узнайте больше Mass Storage, а также для использования электрических футбола. Вернуться к началу элемента, страх Браво всегда возможно.

Подробнее Комментарии периода времени, перед домашним животным фотографии, очень хорошее обслуживание клиентов, моя карьера, но в ближайшем будущем для создания медиа-плеер. Cisco Security Заботы сделали свои кровати в горле развитию рынка.

Продолжить чтениеУ этой записи не будет садйбара!

У этого поста сайдбар будет слева!

Нет элементов. Высшее супергероя стипендии когда-либо. ЕС рабочего класса объектов теперь доступны кредиты. Но, как местный канал продаж является основным каналом. О цене боли, но большую напитка.

Для аварийно-спасательных служб, грузовых векселей целевых футбол, или ворота жизни. Но каждый раз, когда я забеременеть является лучшим чистого футбола.Промышленности, как ожидается, создать не стакан членов по всей стране, и боль. Узнайте больше Mass Storage, а также для использования электрических футбола. Вернуться к началу элемента, страх Браво всегда возможно.

Подробнее Комментарии периода времени, перед домашним животным фотографии, очень хорошее обслуживание клиентов, моя карьера, но в ближайшем будущем для создания медиа-плеер. Cisco Security Заботы сделали свои кровати в горле развитию рынка.

Продолжить чтениеУ этого поста сайдбар будет слева!