Калядная «зорка» над Пружанамі?

Фота з камеры PFN52 Stary Sielc (Польшча)

Навіна пра метэарыт, што праляцеў над Пружаншчынай у калядную ноч 7 студзеня ў 3.33 (па дадзеных камер відэаназірання ў Брэсцкім раёне), распаўсюдзілася ў сродках масавай інфармацыі з хуткасцю святла. Адразу ж “пасыпаліся” заклікі шукаць месца падзення нябеснага госця. І, як аказалася, нездарма.

Продолжить чтениеКалядная «зорка» над Пружанамі?

На вясновых канікулах — у музей!

На чарговыя вясновыя канікулы ДУК «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» запрашае ўсіх школьнікаў дакрануцца да гісторыі і прыняць удзел у цікавых музейных квэстах, праверыць свае веды аб Пружаншчыне ў віктарыне і навучыцца выразаць беларускія выцінанкі.

Продолжить чтениеНа вясновых канікулах — у музей!

⚠ ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ⚠

Лёгкія чытанні ў суботу 05 студзеня адмяняюцца па існых прычынах! (хвароба дзіцяці пісьменніцы — пажадаем хуткага выздараўлення!!!) 
Але гэта зусім не азначае, што мы не сустрэнемся за чытаннямі гэтай прыгожай кніжкі «Казкі старога Адамкова» — проста сустрэча пераносіцца на іншы дзень (магчыма. нават, і ў гэтым месяцы!!!)!
Сачыце за абвесткамі!
Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі!

Продолжить чтение⚠ ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ⚠

Лёгкія чытанні: чытаем казку Алены Масла — «Каляды з хроснай».

29/12 запрашаем на СВЯТОЧНЫЯ #лёгкіячытанні!
Удзельніцы ўзорнага падлеткавага клуба “Юніёр-эрудзіт-клуб” (Пружаны) пачытаюць твор «Каляды з хроснай» беларускай казачніцы Алены Масла.

Продолжить чтениеЛёгкія чытанні: чытаем казку Алены Масла — «Каляды з хроснай».

Месяц музейнага сэлфі.

АБВЯШЧАЕМ  ММСмесяц музейнага сэлфі. 

Да чарговага дню музейнага сэлфі, які ў 2019 годзе адзначаецца 16 студзеня, музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае флэшмоб — «Месяц музейнага сэлфі». Для ўдзелу трэба:

Продолжить чтениеМесяц музейнага сэлфі.

24.11. Субота: Адкрытая дыскусія аб выкарыстанні гістарычнай спадчыны

Пружанская зямля багатая на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты,вусную спадчыну.
Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні. Ці магчыма надаць гістарыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”? Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына ? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі? 

 

Продолжить чтение24.11. Субота: Адкрытая дыскусія аб выкарыстанні гістарычнай спадчыны

23/11 — канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.

23 лістапада запрашаем на святочны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, прымеркаваны да 88-годдзя Уладзіміра Караткевіча!
Пачатак у 18.00.
Кошт білета — 10 р.
Інфалінія: +375333711342

Продолжить чтение23/11 — канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.