Турыстычная выстава ў Брэсце

23-24 мая ў Брэсце праходзіла выстава турыстычных магчымасцей вобласці «Турызм. Лета 2008». Музей таксама прымаў удзел у гэтай прэзентацыі.83374

Пружанскі павільён на выставе.

32085

Намеснік старшыні райвыканкама Мікалай Пятровіч Кудравец прэзентуе Пружаншчыну турыстычную.

Продолжить чтениеТурыстычная выстава ў Брэсце

Свет пабачыла кніга Алеся Горбача пра Міхала Забейду-Суміцкага

ШЭЙПІЦКІ «САЛАВЕЙКА»: ВЯРТАННЕ НА РАДЗІМУ

    У беларускай акадэмічнай серыі «Нашы славутыя землякі» накладам 1000 паасобнікаў выйшла кніга Алеся Горбача «Песняй даваў людзям радасць», прысвечаная Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму.

3 гэтай нагоды ў літаратурнай гасцёўні цэнтральнай раённай бібліятэкі імя М. Засіма адбылася яе прэзентацыя. Не баючыся перабольшыць, можна сказаць, што Міхась Забэйда-Суміцкі — выдатная і фенаменальная постаць як у гісторыі беларускага нацыянальнага мастацтва, так і ўвогуле ў беларускай гісторыі. Яго голасам захаплялася ў 30-я гады XX стагоддзя ўся Еўропа. Некалі яго прыраўноўвалі да Леаніда Собінава, Энрыка Каруза ды іншых славутых мэтраў опернага майстэрства. Ён узнёс беларускую народную песню на вяршыню мастацтва. Спяваючы яе далёка ад Радзімы, ён расчульваў ёю сэрцы тысяч людзей. А шлях на Радзіму быў цяжкім і пакутлівым. Вяртацца гэтае імя пачало толькі ў 90-я гады, пасля смерці спевака.
Матэрыялы аформленай выставы з фондаў бібліятэкі і музея-сядзібы «Пружанскі палацык» яскрава пацвердзілі, што пра нашага славутага земляка пісалі і раней. Аднак усё гэта былі толькі згадкі, якія не паказвалі асобы спевака, не давалі поўнага ўяўлення пра гэтага выдатнага чалавека і ягоную творчасць, пра ўсё тое, што зрабіў Забэйда для Беларусі, якую так моцна любіў і ад якой амаль усё сваё жыццё быў адарваны.
Кніга Алеся Горбача напісана на аснове асабістага архіва артыста, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. У гэтым яе адрозненне ад усяго, што напісана раней. Сотні перабраных дакументаў і фотаздымкаў розных гадоў, а таксама сустрэчы з людзьмі, што асабіста ведалі артыста, дазволілі аўтару зрабіць кнігу шчырай і пранікнёнай: нібыта ён прайшоў побач са сваім славутым земляком усё ягонае жыццё.
Пачуць аповед аўтара прысутным было асабліва цікава, бо ён таксама аказаўся нашым земляком з вёскі Куляны, што на Ружаншчыне. 3 гэтага ўсё і пачалося. Даведаўшыся яшчэ ў 1992 годзе ўпершыню пра Забэйду-Суміцкага, ён быў моцна здзіўлены, не мог паверыць, штоталенттакога маштабу дала свету яго родная Ружаншчына.

67747

Удзельнікі вечарыны, супрацоўнікі бібліятэкі ды музея-сядзібы, зрабіўшы невялікае падарожжа па старонках кнігі, змаглі пераканаць усіх, што імя Міхася Забэйды-Суміцкага, вялікага спевака і слаўнага сына беларускае зямлі, павінна ўрэшце заняць належнае месца як у нашай нацыянальнай гісторыі, мастацтве, так і ў сэрцы і розуме кожнага беларуса.
Гэта чалавек, які толькі пятнаццаць дзіцячых гадоў пражыў на Радзіме (у вёсцы Шэйпічы), спяваў на семнаццаці мовах свету, а не забыўся, не зрокся роднай мовы. Празусё жыццё пранёс ён с сабой калыханку маці, расчульваючы ёю сэрцы тысяч людзей.

41765
Выбар, які зрабіў Забэйда ў 30-х гадах, быў вялікай ахвярай. Як трэба было любіць свой народ, сваю зямлю, каб дзеля служэння ім пакінуць тое, да чаго так упарта імкнуўся, тое, да чаго праз такія церні прабіваўся, тое, у чым дасягнуў вялікіх поспехаў, — | оперу. Ён так і не раскрыў, не рэалізаваў сябе напоўніцу як оперны спявак. Ён свядома збочыў з запаветнага шляху, каб пакласці свой талент на алтар служэння сваёй Айчыне. Нельга не прывесці словы самога маэстра: «Лепшай маёй кнігай з’яўляюцца мае песні. Песня — гэта душа народа, да якога і я належу. Трэба раскрываць гэтую душу, паказваць яе якасці іншым народам. Тады нас будуць шанаваць і любіць. А мы будзем абагачаць і сябе, і сусветную культуру. Хай гэта будзе хоць па маёй смерці, але гэта мусіць быць!»

На працягу ўсёй сустрэчы ў зале гучалі запісы песень у выкананні Забэйды-Суміцкага. А як даніна памяці славутаму земляку, прагу-чалі песні ў выкананні Валянціны Слабады пад акампанемент Святланы Казей. Адна з іх — песня-прысвячэнне Міхасю Забэйдзе-Суміцкаму «Мы — нашчадкі твае».
На паліцах бібліятэк нашага раёна з’явіліся першыя паасобнікі кнігі — дар чытачам ад яе аўтара.

Ніна ШАБУНЯ

НА ЗДЫМКАХ: вокладка кнігі і яе аўтар А.Горбач.

Песні М.Забэйды-Суміцкага (альбом БМА «Ластаўкі ў стрэсе») можна знайсці тут:
http://palacyk.diinoweb.com/files/My%20Music/Zabiejda-Sumicki%20Lastauki%20u%20strese/

Продолжить чтениеСвет пабачыла кніга Алеся Горбача пра Міхала Забейду-Суміцкага

Сусветны Дзень музееў

18 мая 2008 года
у музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адбудзецца брыфінг
“Перспектыва развіцця музея-сядзібы “Пружанскі палацык””
(праект рэканструкцыі сядзібы распрацаваны творчым калектывам музея)
да удзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя.Пачатак ў 14.00 г.p.s.: Паважаныя жыхары і госьці горада
нагадваем вам, што ў гэты дзень у рамках правядзення міжнароднага Дня музееў
экспазіцыі музея адчынены для бясплатнага наведвання.

Час працы: 10.00 – 18.00.

Продолжить чтениеСусветны Дзень музееў

Малююць дзеці!

6 красавіка 2008 года ў Выставачнай зале музея адчынілась выстава
 прысвечаная 20 – годдзю мастацкага аддзялення Пружанскай дзіцячай школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы.
Выкладчыкі аддзялення шуткуюць – “ХХ лет спустя”.

На прэзентацыю выставы прышлі павіншаваць сваіх настаўнікаў і школу, як сёнешнія навучэнцы, так і тыя хто вучыўся маляваць 5, 10 гадоў таму, Салон музея ледзь умесціў усіх жадаючых. Тады ў 1988 годзе, мала хто з прысутных педагогаў мог уявіць сабе гэткае мерапрыемства знагоды такога юбілею.
Якаў Сямёнавіч Малайчук, былы дырэктар школы мастацтваў, чалавек , які стаяў у вытокаў стварэння гэтага аддзялення, успамінаў: “А пачыналася ўсё з маленькага пакойчыка, у старым будынку музычнай школы(цяпер гэта “Прэстыж”), печь, некалькі сталоў ды шчыльна стаячыя друг да друга мальберты. Тады казалася, добра было б набраць для пачатку, хоць 30 вучняў – прышлі больш. “

66849Першым настаўнікам быў – Рыгор Піліпавіч Печнікаў (дарэчы ён прысутнічаў на імпрэзе), гэты добра вядомы ў горадзе чалавек мастацкай прафэсіі з’яуляецца адкрывальнікам таленту не аднага дзесятка вучняў – гэта і Наталля Грыцко, мастачка, кераміст, вядомы ў Берасьце дызайнер, і мясцовы скульптар-кераміст Віталь Раманоўскі, і Наталля Пашкевіч, прызнаная мастачка, якая жыве сення ў Францыі і шмат, шмат іншых пружанцаў.

Сення мастацкае аддзяленне – гэта больш за 100 вучняў. Як адзначыла дырэктар школы мастацтваў Лілія Мікалаеўна Філімовіч: “Нам ёсць чым ганарыцца – вучні нашага аддзялення з’яўляюцца шматлікімі лаўрэатамі розных рэспубліканскіх конкурсаў і дзіцячых плэнэраў ў Польшчы, мастацкіх фестываляў ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЮНЭСКА. Нашы былыя вучні атрымліваюць прэзідэнскія стыпендыі ў рамках падтрымкі творчай моладзі. Праз 20 год мы бачым асаблівую патрэбнасць грамадству гэтага накірунку работы нашай школы, на перадзе шмат новых планаў, а сенешняя выстава стала сваеасаблівай “справаздачай” работы аддзялення за гэты час.”
На выставе прадстаўлена больш за 50 работ – гэта ў першую чаргу малюнкі цяперашніх вучняў, сярод папярэдніх пакаленняў маладых мастакоў есць работы і Наталлі Цыбулевіч, керамічны посуд Наталлі Грыцко. Выстава атрымалася яркая і выразная, першыя наведвальнікі доўга затрымаліся сярод першых парасткаў будучых таленавітых мастакоў.
Дырэктар музея Юрый Зялевіч прапанаваў гэтую выставу лічыць пачаткам добрай традыцыі штогадовых справаздачных экспазіцый лепшых новых работ мастацкага аддзялення ў Выставачнай зале “Пружанскага палацыка”, што падцвердзіў, разам з дырэктарам школы мастацтваў, перарэзваннем чырвонай стужкі.

* * *

У Кнізе водгукаў зроблены такі надпіс:
“Калі б вяселка раптам упала б на зямлю – яе рознакаляровасць абавязкова б папала ў рукі вось гэтых маладых талентаў. Дзякуй Вам усім за тое, што вы робіце. І яшчэ вам чатыры разы па ХХ – Завіце на юбілей, мы абавязкова сустрэнемся!”

Продолжить чтениеМалююць дзеці!

Палескія паданні Івана Супрунчыка

Выстава з такой назвай ужо месяц экспануецца ў Выставачнай зале музея і прадоўжыць сваю працу да канца сакавіка.

Упершыню работы разьбара ў такой колькасьці наведалі Пружаншчыну.
Іван Піліпавіч Супрунчык карэнны паляшук з в. Цярэблічы Столінскага раёна, адзін з трох Народных майстроў Беларусі, якія атрымалі гэтае ганаровае званне на Брэсчыне. Нарадзіўся мастак ў далекім 1942 годзе і сколькі памятае сябе творца, столькі ён марыў аб мастацтве.

Першы раз яго работы былі прадстаўлены грамадцкасьці ў 1967 годзе на рэспубліканскай выстаўке ў Мінску, атрымалі добрыя ацэнкі. ды там і засталіся. 3 тых гадоў да сённяшняга часу Іван Супрунчык — » мужык з сякерай», як назвалі яго журналісты, вось ужо сорак гадоў высякае толькі гэтай прыладай бібліятэкар-адмыслоўца, стварае па старадаўніх народных традыцыях драўляныя скульптуры на самыя розныя, але блізкія яго душы тэмы, што стала натхнёнай працай яго жыцця. Некаторыя працы Івана Супрунчыка можна заўважыць ля дарогаў Палесься і на перакрыжаваньнях. Збавіцель на крыжах – у пачуцьці смутку. Маці Божая, Іаан Прадцеча зафіксаваныя на знак замілаваньня і болю. Пятро й Павел згадваюць прысадзістыя сялянскія фігуры з моцнымі жылістымі рукамі і заклапочанымі тварамі.

Дыяпазон творчасці Івана Супрунчыка вельмі вялікі і шматгранны. Цыкл твораў прысвечаны тэме Вялікай Айчыннай вайны, Чарнобыльскай трагедыі. Шмат створана высокамастацкіх культавых скульптур, вобразаў асветнікаў і літаратурных герояў.

Але ж асноўным накірункам сваёй дзейнасьці майстар лічыць збіральніцтва абрадаў, паданняў, легенд свайго краю і адлюстраванне іх у скульптурных кампазіцыях, жывапісу і графіцы, гэтае хобі доўжыцца ўжо шмат гадоў. Іван Піліпавіч збірае таксама і этнаграфічны матэрыял, які потым экспануе ў сваёй бібліятэке-музее, якая знаходзіцца ў досыць вялікім павільёне, што захаваўся, ад цэха трыкатажнай фабрыкі. Усяго экспанатаў каля 900. А тут і апранутыя ў старадаўнія строі палескія прыгажуні, язычніцкія багі, легенда пра тое, як альшанцы вялі да царквы саву, пераблытаўшы яе з Божай Маці, як знямоглы старэйшына роду мог папрасіць сабе «лапаціну» — палескі аналаг эўтаназіі. На адной з карцін маці майстра, якая «зачыняе дзверы». «Аднойчы, — тлумачыць Іван Піліпавіч, — запытаўся я ў незнаёмага дзеда, што ёсць жыццё?» — «Дзверы адчыніў— дзверы зачыніў» — адказаў той. Як проста. Але які глыбокі філасофскі сэнс». Самым важным са старажытных абрадаў, што бытавалі і бытуюць цяпер на Беларусі, Іван Супрунчык лічыць Дзяды — дзень памінання продкаў. Іван Піліпавіч яскрава ўсвядоміў для сябе і вучыць іншых, як важна ўшаноўваць продкаў, зберагаць іх вопыт дзеля сваёй будучыні, як важна захаваць сувязь пакаленняў.

   Персанальныя выставы драўлянай скульптуры І.Супрунчыка ў 1986-2003 гг.адбыліся ў Гродна, Мінску, Кіеве, Маскве, Брэсце, Маларыце (Брэсцкая вобласць). Ён двойчы Лаўрэат ВДНГ у Маскве, удастоены Залатога медаля за дасягненні ў развіцці самадзейнай народнай творчасці. Скульптуры і скульптурныя кампазіцыі знаходзяцца ў музях Масквы, Мінска, Гомеля, Брэста, Кобрына, в.Моталь Іванаўскага раёна. Іван Піліпавіч двойчы Лаўрэат Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску, Лаўрэат прэміі Беларускага Савета прафсаюзаў, адзначаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне». 3 2001 года член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці, Народны майстар Беларусі.

На выставе ў Пружанах прадстаўлена каля 40 скульптур і 30 пастэляў майстра. Яны зачароўваюць сваёй таямнічасьцю і прастатой адначасова. Прыкметна і тое, што на першым паверсе музея ўжо другі месяц праходзіць выстава вядомага пружанскага Народнага майстра Беларусі Мікалая Тарасюка, зробленая з музейных фондаў.
У жыхароў горада і раёна (ды і суседзяў) есць магчымасць убачыць дзьвух майстроў адначасова – Калі будзе яшчэ такі шанец! Таму раю ўсім, хто хоча дакрануцца да аутэнтыкі – ідзіце ў музей-сядзібу “Пружанскі палацык”.

Продолжить чтениеПалескія паданні Івана Супрунчыка

У. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Надзвычай добры, крытычны артыкул пра беларускую турыстычную галіну.
01342
Уладзімір ГІЛЕП

“Краязнаўчая газета”
№7(216) люты 2008, стар.2

  Як заўсёды, раптам і па камандзе, мы ўсе зразумелі, што Беларусі, як паветра ўсяму жывому, патрэбен турыст: ён, жаданы, прыедзе, убачыць нашую красу, сінявокую краіну, лясы, заселеныя зубрамі ідзікамі, азёрыірэкі, поўныя рыбы, адметныя гістарычныя помнікі і… пакіне тут усе свае грошы. Выратуе нашу эканоміку ды яшчэ і дапаможа спонсарствам ахове прыроды і помнікаў. Уся палітычная эліта, дзяржаўная служба, мясцовая ўлада,радыё і тэлебачанне загаварылі ў адзін голас аб той карысці, якую можа прынесці турызм як галіна эканомікі.
З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва. З’явіліся і прыклады, разгарнулася амаль што сацыялістычнае спаборніцтва за замежнага турыста, а там, дзе спаборніцтва, там абавязкова пераможцы. I вось пад канец мінулага года даведваемся, што нашу «сінявокую» наведала аж пад 90 тысяч замежных гасцей (па 250 чалавек на адзін дзень года). Густа? Пераможныя рэляцыі, якія сям-там гучаць ад структур, што павінны рабіць справаздачы, уражваюць лічбамі і сумамі, хоць і прагучалі, але не вельмі гучна. Ды і адкуль быць тым лічбам і сумам, калі да нас як не ехалі, так і не едуць?!
Нешта нам замінае. Быццам усё правільна: і каманда дайшла да кожнай гаспадаркі, і структур турыстычных нарабілі ад Міністэрства спорту і турызму да райвыканкама. А што да турфірмаў, то іх колькасць — незлічоная, ды яшчэ з такімі экзатычнымі назвамі — нідзе ў свеце такіх няма, і гучаць неяк вельмі прыгожа — усё не па-тутэйшаму. На адну назву можна «клюнуць».
Продолжить чтениеУ. Гілеп «Пра рыбака, рыбку і… турыста.»

Асноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

На табліцы(гл.ніжей) вы можаце даведацца пра дзейнасць музеяў вобласці ў лічбах. Табліца зведзена супрацоўнікамі абласнога музея.
20706

Продолжить чтениеАсноўныя паказчыкі па музеях Брэсцкай вобласці

У часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

Змяшчаем тэкст гэтага артыкула.

КОНСУЛ-. № 3 (10). 2007 ( http://albom55.ru/consul/)
ИЗДАЛИ И ВБЛИЗИ: БЕЛОРУССИЯ ВЗГЛЯД

Белорусский мотив
ТЕКСТ: АНАТОЛИЙ МАЧЕРЕТ
ФОТО: ЛЮБОВЬ ГОРЯЧЕВА

Впервые я оказался в Белоруссии лет тридцать пять тому назад. Мы — переводчики «Интуриста» — работали с очередным «поездом дружбы» из  Польши. Была тогда такая форма работы с туристами: их человек триста, нас десять — и вперед, по стране победившего социализма. Минск запомнился мне своим размахом, чистотой, рассказом о разрушениях города во время войны и массовых казнях фашистами мирных жителей на оккупированной территории Белоруссии. Прошло много лет, не стало великой страны, приговор которой подписали здесь, в Беловежской Пуще. В результате Белоруссия стала независимым государством, Россия тоже… С тех пор прошло немало лет. За это время я побывал в разных странах: от Финляндии до Мальты, от Испании до Турции. Однако почему-то все чаще вспоминал Белоруссию…
Продолжить чтениеУ часопісе «Консул» № 3(10) 2007 з’явіўся цікавы артыкул пра Пружаны

З 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»

Графіка Барыса Бокшы.

20 кастрычніка ў музее-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылася урачыстая імпрэза з нагоды адкрыцця выставы “Графіка Барыса Бокшы”. Гэта першая персанальная выстава мастака на малой радзіме. Для сталічных аматараў малюнка мастак ужо вядомы, летась у Палацы мастацтваў адбылася яго выстава.
Барыс Тімафеевіч Бокша нарадзіўся 20 верасня 1960 года у г.п.Шарашова Пружанскага р-на, у дванаццаць год ён з бацькамі пераехаў у г.Пружаны, дзе скончыў СШ.№2 .Потым быў Гродзенскі медінстытут і накіраванне у Гомель. З 1993 г жыве ў Мінску.

Са школы яго цягнула да малявання, ён занатоўваў у сваіх невялічкіх малюнках тое, што было побач, што яму бачылася непаўторна прыгожым – наваколле гораду, сядзіба дзеда, веска. У медінстытуце лепш за ўсіх атрымоўвалася маляваць анатамічныя выявы.Сур’езна пачаў займацца мастацтвам па савету і падтрымцы сяброў і на сёння “графічны стаж” мастака складае ўжо каля 20 гадоў.
На прэзентацыю выставы сабралася творчая інтэлігенцыя, мастакі і сябры Барыса Тімафеевіча. Шмат цеплых слоў – слоў захаплення і ўдзячнасьці пачуў мастак у гэты дзень. Паддтрымаць мастака прыйшлі і маладыя таленты з Пружанскай Школы мастацтваў імя Рыгора Раманавіча Шырмы. Хор Пакроўскай царквы в.Руднікі выканаў некалькі беларускіх і духоўных твораў, якія дазволілі паглыбіць успрыманне творчасці мастака ў кантэксце песні.
На выставе мастак прадставіў 30 сваіх новых і старых работ. Асобнае месца займаюць малюнкі з выявамі мясцовых славутасцей – Ружанскі палац, капліца Святога Казіміра ў Ружанах, вельмі уразіў наведвальнікаў “Куток чахецкага парку”, ну і зразумела, “Пружанскі палацык” – бо мала каго з тых, хто быў у Пружанах пакідае без уражанняў гэты будынак.
Агульнае, што можна сказаць пра работы Б.Бокшы – гэта вельмі творчы выбар аб’екта малявання, ў тым сэнсе, што пастаноўка на малюнку ўжо мае нейкую мастацкую каштоўнасць. Праз ўсе работы мастака праходзіць адзіная канцэпцыя – яго цікавасць да беларускага пейзажу, будзь то або старая панская сядзіба, або свіран у полі. Гэта ўсё прапускаецца мастаком праз нейкі невядомы “фільтр” і выдаецца на паперы з яскравымі падрабязнасьцямі аб’екта не бачнымі непадрыхтаваныаму воку. І менавіта манахром прыдае работам Б.Бокшы яшчэ большую непазнаную пазаграфічную паэтычнасць.
Пад вялікім уражаннем разыходзіліся госьці з адкрыцця выставы. Для мастака гэта найлепшая адзнака ягоных работ. Выстава будзе працаваць да сярэдзіны снежня, і як паабяцаў мастак, ён яшчэ не раз здзівіць пружанцаў новымі работамі і праектамі.. А нам застаецца пажадаць творцу здароў’я і посьпехаў ў галіне мастацтва і Многая лета.

На малюнках работы Б.Бокшы:
1 Палац Сапегаў у Ружанах. Каланада. Папера, пяро, туш. 2006 г.
2 Стары свіран у вёсцы Роскаш. Папера, пяро, туш. 2006 г.

Продолжить чтениеЗ 20 кастрычніка ў музее працуе выстава «Графіка Барыса Бокшы»