24.11. Субота: Адкрытая дыскусія аб выкарыстанні гістарычнай спадчыны

Пружанская зямля багатая на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты,вусную спадчыну.
Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні. Ці магчыма надаць гістарыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”? Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына ? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі? 

 

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” разам з Цэнтрам даследвання грамадскага кіравання “СІМПА” і дзяржаўнай установай культуры “Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” запрашае разам пашукаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні падчас адмысловай адкрытай дыскусіі “Гістарычная спадчына Пружаншчыны: ці магчыма новае жыццё?”

Сваімі думкамі і разважаннямі падзеляцца запрошаныя госці:

Сцяпан Стурэйка –даследчык, урбаніст, кіраўнік Беларускага камітэта ICOMOS ICOMOS-Беларусь

Юрый Зялевіч – дырэктар музея-сядзібы “Пружанскі палацык”

Кацярына Аверкава – рэжысёрка, суарганізатарка фестываля SPRAVA SPRAVA

Напрыканцы дыскусіі вас чакае канцэрт ад спецыяльнай госці сустрэчы, этнаспявачкі Настассі Хмель (Nastia Chmiel).

Запрашаем усіх неабыякавых і зацікаўленых! Нам важнае меркаванне кожнага!
24 лістапада
15.00
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык”, вул. Савецкая, 50

Уваход свабодны

спасылкі на суполкі ў соцсетках
Інфалінія +375297121803 , razam@budzma.org

Добавить комментарий