На вясновых канікулах — у музей!
На чарговыя вясновыя канікулы ДУК «Музей-сядзіба Пружанскі палацык» запрашае ўсіх школьнікаў дакрануцца да гісторыі і прыняць удзел у цікавых музейных квэстах, праверыць свае веды аб Пружаншчыне ў віктарыне і навучыцца выразаць беларускія выцінанкі.
(далее…)⚠ ПАВАЖАНЫЯ СЯБРЫ! ⚠
Лёгкія чытанні ў суботу 05 студзеня адмяняюцца па існых прычынах! (хвароба дзіцяці пісьменніцы - пажадаем хуткага выздараўлення!!!) Але гэта зусім не азначае, што мы не сустрэнемся за чытаннямі гэтай прыгожай кніжкі "Казкі старога Адамкова" - проста сустрэча пераносіцца на іншы дзень (магчыма. нават, і ў гэтым месяцы!!!)!Сачыце за абвесткамі!Віншуем усіх з надыходзячымі Калядамі!
Лёгкія чытанні: чытаем казку Алены Масла — «Каляды з хроснай».
Месяц музейнага сэлфі.
АБВЯШЧАЕМ ММС — месяц музейнага сэлфі.
Да чарговага дню музейнага сэлфі, які ў 2019 годзе адзначаецца 16 студзеня, музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае флэшмоб — «Месяц музейнага сэлфі». Для ўдзелу трэба: (далее…)
24.11. Субота: Адкрытая дыскусія аб выкарыстанні гістарычнай спадчыны
Пружанская зямля багатая на гісторыка-культурныя адметнасці: архітэктурныя помнікі, непаўторныя ландшафты,вусную спадчыну.
Але часта толькі невялікая колькасць неабыякавых жыхароў ці навукоўцаў абазнаная ў іх наяўнасці і зацікаўленая ў іх захаванні. Ці магчыма надаць гістарыка-культурным каштоўнасцям “новае жыццё”? Які нявыкарыстаны патэнцыял хавае ў сабе маўклівая спадчына ? Якімі мусяць быць падыходы да прыцягнення ўвагі да ўнікальных помнікаў даўніны, да крупінак традыцыйнай культуры, якія яшчэ захаваліся ў пружанскай вёсцы? Як палепшыць працу музейных аб’яднанняў, недзяржаўных ініцыятываў і неабыякавых грамадзян, якія займаюцца блізкімі праблемамі?
23/11 — канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча.
23 лістапада запрашаем на святочны канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча, прымеркаваны да 88-годдзя Уладзіміра Караткевіча! Пачатак у 18.00. Кошт білета - 10 р. Інфалінія: +375333711342
#ЛегкіяЧытанні: Ніна Дыдышка чытае Івана Муравейку.
17 лістапада ў межах #Лёгкіячытанні: мы сустракаемся з Нінай Васільеўнай Дыдышкай (далее…)
#ЛёгкіяЧытанні: Прэзентацыя кніг Свэна Нурдквіста.
У суботу 3-га лістапада мы распачынаем — #ЛёгкіяЧытанні.
Пружанцам вельмі пашанцавала, што адкрывае чытанні Аляксей Шэін,