Сапраўдны цуд у палацыку
10 снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася творчая сустрэча з мастаком-ілюстратарам Марыяй Кузьміч (г.Мінск) і калекцыянерам, кіраўніком клуба «Музейная гасцёўня» Брэсцкага аддзялення РГА «Русское общество», стваральніцай дамашняга музея «Дзеды Марозы і Снягуркі» (г.Брэст) Ганнай Кавалёвай. Яны прадставілі наведвальнікам сваю сумесную выставу «Чаканне цуда», якая з пачатку студзеня працуе ў «палацыку» і прадстаўляе сабой своеасаблівы сінтэз мінулага і сучаснасці.
Дарэчы, Марыя Кузьміч – ураджэнка Пружан. Яна закончыла выяўленчае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў (дызайн) і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава (выяўленчае мастацтва, педагог-мастак). Марыя Віктараўна пэўны час працавала настаўнікам у Шарашоўскай і Пружанскай дзіцячых школах мастацтваў, школе малявання «Пікча» (г.Мінск). Сёння яна працуе мастаком-ілюстратарам у новым накірунку сучаснага выяўленчага мастацтва – Digital Art, які дазваляе ствараць ілюстрацыі з дапамогай спецыяльных камп’ютарных праграм і графічных інструментаў. Многія пружанцы і госці горада штодня бачаць выяву, створаную М.Кузьміч, – лагатып праекта «Пружаны – здаровы горад».
Ганна Кавалёва шмат гадоў збірае калекцыю навагодніх цацак – Дзедаў Марозаў і Снягурак. У калекцыі больш за 400 статуэтак, якія можна ўбачыць у яе прыватным музеі ў Брэсце. Сярод экспанатаў – казачныя героі, створаныя ў Італіі, Славеніі, Чэхіі, Чарнагорыі, Польшчы, але найбольш – СССР.
Падчас творчай сустрэчы ў Пружанскім палацыку аўтары выставы падрабязна расказалі аб сваіх захапленнях, правялі займальную экскурсію, падчас якой пазнаёмілі з унікальнымі экспанатамі. Мерапрыемства ў музеі не аставіла раўнадушнымі ні дзяцей, ні дарослых. Завяршылася падзея абменам падарункамі. Марыя Кузьміч перадала ў фонды музея сваю ілюстрацыю з выявай Пружанскага палацыка, а Ганна Кавалёва – статуэтку Дзеда Мароза, створаную ў 1970-я гг. у г.Роўна (Украінская ССР).
Паспейце і вы наведаць незвычайную выставу «Чаканне цуда», якая будзе працаваць у музеі да канца студзеня 2025 года!
Крыніца: https://kultura.pruzhany.by/sapra-dny-cud-u-palacyku/
Республиканская благотворительная акция «От всей души»
Республиканская новогодняя благотворительная акция «От всей души» стартовала 26 декабря 2024 года во всех регионах страны. Традиционно проходит она третий раз в преддверии таких светлых праздников как Новый год и Рождество.
Музей-усадьба «Пружанский палацик» присоединился к акции. 10 января по предъявлению пенсионного удостоверения, люди, достигшие пенсионного возраста, смогли посетить экспозиции и выставки музея бесплатно.
Дефиле в Палацике
В канун новогодних праздников в музее-усадьбе «Пружанский палацик» прошло необычное мероприятие – дефиле юных моделей, которые постигают азы модельного дела в Модельной школе «Индиго» (г. Пружаны).
В ожидании чуда
В музее начала свою работу новогодняя выставка «Ожидание чуда», на которой представлены фигуры Дедов Морозов и Снегурочек брестского коллекционера Анны Ковалевой. Экспозиция украшена живописными работами уроженки Пружан Марии Кузьмич. Глядя на эту праздничную «армию», задумываешься: сколько радости на протяжении многих лет приносили эти статуэтки…