Дзень роднай мовы ў палацыку
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА.
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтае свята было абвешчана 17 лістапада 1999 года на 30-й сесіі ЮНЕСКА.
20 лютага 2023 дырэктар і галоўны захавальнік фондаў ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” прынялі ўдзел у абласной нарадзе дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці:“Вынікі работы дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці за 2022 год і задачы на 2023 год”.
Была адзначана плённая праца па прэзентацыі музея ў сетцы інтэрэт і актыўнае вядзенне сацыяльных сетак палацыка.
Быць экскурсаводам зусім не проста: трэба столькі ўсяго ведаць, заўсёды быць у выдатным настроі, умець захапіць і натоўп, і аднаго чалавека.
16 лютага ў палацыку адбылася прэзентацыя выставы “Святло ікон” мастачкі з г. Маладзечна Ядвігі Сянько. На выставе прадстаўлена 36 спісаў з найбольш вядомых праваслаўных і каталіцкіх ікон.
16 лютага ў 16.00 гадзін у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбудзецца прэзентацыя выставы “Святло ікон” з удзелам мастачкі Ядвігі Сянько. На выставе прадстаўлена 36 твораў. У большасці сваёй гэта спісы з найбольш вядомых праваслаўных і каталіцкіх абразоў.
Запрашаем усім жадаючых!
10 лютага 2023 г. музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведалі самыя маленькія экскурсанты – выхаванцы дзіцячага сада №5 г. Пружаны. Дашкольнікі аказаліся надзвычай дапытлівымі, з цікавасцю слухалі і нават дапаўнялі расказ навуковага супрацоўніка, задавалі пытанні. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала этнаграфічная экспазіцыя і “Res sacrae”. Пасля экскурсіі прысутныя падзякавалі навуковаму супрацоўніку і паабяцалі, што ў канцы навучальнага года абавязкова прыйдуць у музей у поўным складзе.
У лютым 1999 г. на старонках газеты “Культура” была надрукавана заметка пад назвай “Сядзіба стала музеем”. У ёй расказвалася, што шасцігадовая рэстаўрацыя Пружанскага палацыка нарэшце скончана і тут адкрыты “першы музей былой сядзібы ў Брэсцкай вобласці”.
22 студзеня споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння вядомай нам з дзяцінства мастачкі Алены Георгіеўны Лось. “Пружанскаму палацыку” ёсць чым ганарыцца — у фондах музея захоўваецца асобная калекцыя карцін і кніг творцы, якя налічвае 64 адзінкі.
На працягу 30 гадоў існавання музея пра яго было напісана шмат артыкулаў і заметак. Успомнім самыя раннія і цікавыя з іх.