Мелодыя золата саломкі

Працягам цудоўнай традыцыі дэманстраваць творчасць народных майстроў Пружаншчыны з’явілася адкрыццё ў палацыку персанальнай выставы ўмельцы саломапляцення з Новых Засімавічаў Раісы Баюра. Напярэдадні Каляд гэтая акалічнасць набыла асаблівы сэнс. 

Анна ХАДАРОВІЧ, Аляксандр МЕЛЕШ (фота)

Невялікую экспазіцыйную залу літаральна азалацілі шматлікія куфэрачкі, цукерач-ніцы, хлебшцы, футлярчыкі для віна і шампанскага, карзінкі і пано з саломкі, вырабленыя рукамі майстрыхі. А вянчае экспазіцыю вялікая і прыгожая маска казы, з якою некалі людзі калядавалі па хатах.

Раіса Васільеўна займаецца саломапляценнем ужо амаль 30 гадоў. Уладкавалася на надомную работу ад Брэсцкай фабрыкі сувеніраў—проста ад таго, што іншага выбару не было. А ўзялася за саломку і аказалася — гэта якраз тое, да чаго найбольш ляжыць душа, захапленне на ўсё жыццё.

Колькі ўсяго перапляла Раіса Васільеўна, колькі саломы расходавала на гэтую прыгажосць, падлічыць немагчыма. Ёсць вырабы, на якія не пайшло і аднаго метра матэрыялу, а ёсць — што сем ці нават, як на калядную маску, дзевяць метраў.

— Шэсць тоўстых снапоў саломы сёлета нарыхтавала,— разважае жанчына.—На зіму павінна хапіць…

Жытнёвая салома, зжатая, калі жыта каласіцца, мае ў такой справе асаблівую каштоўнасць. Сабраныя снапы Раіса Васільеўна перабірае, раскладвае саломінкі па таўшчыні і каляровым адценні — для кожнага вырабу патрабуецца свой матэрыял.

Лічыцца, што галоўнае ў такой рабоце — уседлівасць і цярпенне. Але калі да іх дабаўляюцца яшчэ фантазія і акуратнасць, звычайная саломка, здаецца, пачынае ў руках іграць мелодыю. Паўтораў не бывае. Кожная рэч, як сапраўдны твор мастацтва.

Раіса Васільеўна пляце гэтыя цуды не толькі «для сябе». Яе саламяныя выра-бы неаднаразова выстаўляліся на абласных і рэспубліканскіх выставах народнай творчасці, не гаворачы ўжо пра мясцовыя святы. Удзельнічала яна і ў кірмашах народных промыслаў — на «Дажынках» у Пружанах і на фестывалі ў Польшчы. На «Дажынках», дарэчы, саламяныя цукерачніцы Раісы Баюра набылі знакамітыя беларускія спевакі Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч.

Рукі ў жанчыны залатыя, як і тое, што яны майструюць. Шкада толькі, што адзінае прымяненне ім — такія вось выставы. У раёне няма магазінаў сувеніраў, якія б Раіса Васільеўна магла перыядычна папаўняць сваімі цудоўнымі вырабамі, каб мець хоць які набытак. Цяпер яна беспрацоўная. А адзінае, што змаглі прапанаваць для такіх рук у цэнтры занятасці, -гэта праца прыбіральшчыцы…

Толькі аб дрэнным сярод такога золата гаварыць не хочацца. Прыходзьце, убачыце самі. Выстава ў палацыку будзе доўжыцца больш месяца.

 РБ 2004.24.12.

Продолжить чтениеМелодыя золата саломкі

«Натхненне» Віктара Гурэцкага

ПРУЖАНЫ. «Натхненне»— пад такой назвай пачала працаваць выстава ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

На ёй прадставіў свае работы мясцовы разьбяр па дрэве Віктар Аляксандравіч Гурэцкі. Гэты самавучка-разьбяр ператварыў свой дом у сапраўдны музей, а цяпер і ў наведвальнікаў «палацыка» ёсць магчымасць пазнаёміцца з карцінамі, статуэткамі, пано, скульптурамі, прадметамі дамашняга ўжытку, мэбляй, што створана рукамі сапраўднага майстра па дрэве. Рамантык па натуры, Віктар Аляксандравіч любіць усё прыгожае навокал і адлюстроўвае гэта прыгожае ў сваіх работах.

Гзта першая персанальная выстава аўтара. Будзе яна доўжыцца месяц. Запрашаем усіх жадаючых наведаць «Палацык». А В. А. Гурэцкаму давайце пажадаем творчых поспехаў і новых выстаў, бо ўкладвае ён усю сваю душу ў справу, што робіць.

Раіса ЗІНЧУК.
галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

Газета для Вас 2004.27.08-2.09.

Продолжить чтение«Натхненне» Віктара Гурэцкага

Медовая прэмія

У Пружанскім палацыку пчалавод і літаратар Мікола Папека ў трэці раз уручыў ім жа заснаваную “Берасьцейскую мядовую літаратурную прэмію”. Свой пуд лячэбнага і смачнага прадукта за пераклады на рускую мову твораў беларускіх аўтараў, за папулярызацыю нашай сучаснай літаратуры ў Расіі атрымаў паэт і перакладчык з Пінска, які жыве зараз у Маскве — Валерый Грышкавец. Да яго арыгінальная прэмія прысуджалася Алесю Каско і Міколу Купрэеву.

  Народная трыбуна

Продолжить чтениеМедовая прэмія

Навіны — Пружаны

3 помнікамі архітэктуры і сучасным абліччам цэнтра раёна можа пазнаёміць экскурсія, арганізаваная супрацоўнікамі музея-сядзібы «Пружамсжі палацык». Падарожжа па маршруту Пружаны-Ружаны-Лыкава — яшчэ адна турыстычная паслуга. якую аказвае музей.

Лістапад.

Продолжить чтениеНавіны — Пружаны

Архітэктурныя жамчужыны Пружаншчыны

Кацярына ПАШКЕВІЧ

Музей-сядзіба «Пружансгі палацык» аказвае новую паслугу. Цяпер за ўмераную плату вы можаце заказаць тут экскурсію па горадзе ці раёне.

Экскурсія па горадзе доўжыцца каля гадзіны, яна ўключае ў сябе не толькі агляд архітэктурных славутасцей мінулых стагоддзяў. Цікавы аповед будзе ісці і пра сучасныя будынкі.

Калі пажадаеце азнаёміцца з  гісторыяй раёна, вас чакае 5-гадзіннае падарожжа па маршруту Пружаны-Ружаны-Лыскава. Па жаданні апошнім пунктам можа быць і прыпынак у Косаўскім палацы.

Эксурсія па горадзе каштуе 2330 рублёў, па раёне — 3800 рублёў з чалавека (транспарт — заказчыка).

Не думайце, што падчас экскурсій вы пачуеце даўно вядомую інфармацыю,  вас чакае шмат сюрпрызаў.

Продолжить чтениеАрхітэктурныя жамчужыны Пружаншчыны

Памятаць пра помнікі

У мінулы чацвер наш раён наведала дэлегацыя, у склад якой увайшлі намеснікі міністра культуры В.К. Гедройці В.Я. Абламскі, а таксама начальнік упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Р.Р.Бысюк, старшыня абласнога камітэта па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Л.М.Несцярчук. Планавалася, што Ружанскі палацавы комплекс і музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведае таксама міністр культуры Леанід Гуляка. Але з-за непагадзі ў Мінскай вобласці выезд са сталіцы высокапастаўленым асобам забаранілі.

Візіт высокіх гасцей адбыўся па непасрэднаму загаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі, які даў заданне агледзець усе палацавыя комплексы і сядзібы, якія могуць выклікаць цікавасць як прыпынкі турыстычных маршрутаў. Як паведаміў начальнік аддзела культуры Пружанскага райвыканкама Ю.М.Котаў, другім момантам, што выклікаў паездку, сталі плануемыя змяненні ў заканадаўстве аб ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей.

У цэлым госці засталіся задаволенымі ўбачаным у Пружанах, але прагучала і нямала нараканняў, асноўныя — наконт рэшткаў Ружанскага палаца Сапегаў. Было прынята рашэнне тэрмінова добраўпарадкаваць прылягаючую да яго тзрыторыю, а таксама забараніць уезд туды транспарту. У будучым, магчыма, у правым крыле (калі будуць сродкі на яго аднаўленне) размесціцца музейны пакой, а на велічныя сцены можна будзе паглядзець зблізу толькі за грошы.

Кацярына ПАШКЕВІЧ

Продолжить чтениеПамятаць пра помнікі

По следам памяти

Активно и плодотворно занимаются краеведческой работой сотрудники музея-усадьбы «Пружанский палацык».

Недавно они выезжали в экс­педицию на Ружанщину, кото­рая известна многими историче­скими местами. Деревня Лысково весьма интересна для иссле­дователей.

Здесь когда-то были право­славная церковь, два костела, еврейская синагога, молитвен­ный дом баптистов. Люди мно­гие годы жили в мире и согла­сии. Война нарушила этот уклад жизни…

Но время неумолимо. Оно не только разрушает, но и сохраня­ет. Сохранило оно и «остов» Тро­ицкого костела, который по ис­торическим сведениям построен в 1763 — 1785 годах. Архитектур­ный памятник еще можно рес­таврировать. Не опоздать бы.

На католическом кладбище Лысково похоронены предста­вители известного рода Быховцев. Именно в соседней деревне Могилевцы была обнаружена знаменитая «Хроника Быховца». Это один из ярчайших па­мятников истории здешних мест.

Побывали исследователи на еврейском кладбище, которому, по архивным сведениям, около 500 лет. Кстати, автор этих строк, будучи в служебной ко­мандировке в Нью-Йорке, со­вершенно случайно встретился с уроженцем здешних мест, кото­рый очень заинтересованно рас­спрашивал об этом кладбище, где похоронены его предки.

Память ведь для всех одна…

Продолжить чтениеПо следам памяти

Цуды з дрэва

ВІКТАР Гурэцкі, як нядауна расказывала наша газета, пачаў тварыць амапь 30 гадоў таму. Пасля публікацыі зацікавіліся саматужным майстрам чаканки і разьбы па дрэве не толькі гараджане, але і супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык». Віктару Гурэцкаму быў прадастаўлены пакой дпя выставы.

Палюбавацца цудамі з дрэва можна ў любы дзень. Не прамініце гэтую магчымасць. Тым бальш, што, каб трапіць на выставу, вам давядзецца пройсці пре ш дзве прыгожыя экспазіцы і — залу прыроды і кабінет паляўнічага.

РБ 2004.11.09.

Продолжить чтениеЦуды з дрэва

Музейная экспедыцыя

Сяргей ДЗЯМІДАЎ, старшы навуковы супрацоўнік музея

На мінулым тыдні супрацоўнікі музея-сядзібы «Пружанскі палацык»  выязджалі ў даследчую экспедыцыю на Ружаншчыну.

У вёсцы Лыскава былі агледжаны старадаўнія яўрэйскія могілкі (узрост іх, па некаторых звестках, каля 500 гадоў). Затым быў праведзены агляд руін Траецкага касцёла, пабудаванага ў гэтай вёсцы ў 1763-1785 гг. Як хочацца, каб у будучым гэты архітэктурны помнік быў узноўлены: гэта адно з найпрыгажэйшых рэліпйных збудаванняў нашага раёна.

Там жа, у Лыскаве, на каталіцкіх могілках пахаваны прадстаўнікі знакамітага некалі рода Быхаўцаў, якія валодалі гэтымі землямі яшчэ з глыбокага сярэднявечча. Менавіта легендарная «Хроніка Быхаўца», знойдзеная ў суседняй вёсцы Магілёўцы амаль 180 годтаму, з’яўляецца адной з найкаштоўнейшых крыніц па айчыннай гісторыі.

У Ружанах старшыня пасялковага савета А.У.Раўнейка перадаў супрацоўнікам музея этнаграфічныя экспанаты, сабраныя месяц назад мінскімі навукоўцамі.

Экспедыцыя яшчэ раз паказала, што мы можам ганарыцца сваёй гісторыяй і павінны захаваць яе веліч для нашчадхаў.

РБ 2004.28.08

Продолжить чтениеМузейная экспедыцыя

У палацыку, як на прыродзе

У музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрыты дзве новыя залы — прыроды і палявання.

Экспазіцыі для іх супрацоўнікі музея збіраюць ужо некалькі гадоў. 3 дапамогай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнаі а асяроддзя было закуплена некалькі чучалаў дзікіх жывёл і птушак. Работа актывізавалася ў мінулым годзе, калі му-зей атрымаў прэзідэнцкі грант на развіццё. Цялер тут у добрым суседстве размяшчаюцца зайчык І воўк, дзік і алень, а таксама нямала птушак, якія пражываюць у нашых краях — цецярук, два віды дзятлаў, сойка, ястраб, рабчык, зяблік, качка, вальдшнэп, чапля і нават арлан белахвосты, бугай балотны і лебедзь, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Паляўнічую залу музея ўпрыгожылі рогі аленя. Праўда, не тыя, што былі з дзесятак гадоў таму канфіскаваны ў браканьераў. Рогі для музея кулілі самі супрацоўнікі. Ёсць у музеі і цікавая кніжка «Прырода Брэстчыны на рубяжах стагоддзя»— пра ландшафт і біялагічную разнастайнасць вобласці. малавядомыя старонкі яе гісторыі і прыродакарыстання. Кнігу нядаўна падарыла музею раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Новыя залы з задавальненнем наведваюць школьнікі, асабліва малодшых класаў. Акрамя музея ў Белавежскай пушчы, куды не заўсёды ёсць магчымасць даехаць, паблізу няма падобнай экспазіцыі, Хаця супрацоўнікі музея лічаць, што да канца залы яшчэ не абсталяваны. Па ўсё той жа прычыне: не хапае сродкаў.

РБ 2004. 20.07.

Продолжить чтениеУ палацыку, як на прыродзе