«Натхненне» Віктара Гурэцкага

ПРУЖАНЫ. «Натхненне»— пад такой назвай пачала працаваць выстава ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык».

На ёй прадставіў свае работы мясцовы разьбяр па дрэве Віктар Аляксандравіч Гурэцкі. Гэты самавучка-разьбяр ператварыў свой дом у сапраўдны музей, а цяпер і ў наведвальнікаў «палацыка» ёсць магчымасць пазнаёміцца з карцінамі, статуэткамі, пано, скульптурамі, прадметамі дамашняга ўжытку, мэбляй, што створана рукамі сапраўднага майстра па дрэве. Рамантык па натуры, Віктар Аляксандравіч любіць усё прыгожае навокал і адлюстроўвае гэта прыгожае ў сваіх работах.

Гзта першая персанальная выстава аўтара. Будзе яна доўжыцца месяц. Запрашаем усіх жадаючых наведаць «Палацык». А В. А. Гурэцкаму давайце пажадаем творчых поспехаў і новых выстаў, бо ўкладвае ён усю сваю душу ў справу, што робіць.

Раіса ЗІНЧУК.
галоўны захавальнік фондаў музея-сядзібы «Пружанскі палацык».

Газета для Вас 2004.27.08-2.09.

Добавить комментарий