Хутка вынікі конкурсу дзіцячага малюнка!

Вось ужо і кастрычнік перашагнуў першую дэкаду, і жоўтае лісце засыпала вуліцы і дарогі.

Час ідзе, не стаяць на месцы і конкурсныя падзеі:

зараз кампетэнтнае журы вызначае пераможцаў конкурсу.

Незапланавана, з-за некаторых тэхнічных акалічнасцяў, афіцыйнае падвядзенне вынікаў конкурсу і ўрачыстае ўзнагароджанне пераносяцца на канец кастрычніка — пачатак лістапада.

Усе ўдзельнікі і пераможцы конкурсу не застануцца без увагі.

Пра вызначаную дату ўзнагароджання будзе аб’яўлена пазней.

Прыносім свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

З павагай, –

              Аргкамітэт.

Тэлефон для даведак: 2-18-96, альбо +375 33 371 13 42

Добавить комментарий