Штогод у трэцюю сераду студзеня праводзіцца Міжнародны дзень музейнага сэлфі (Museum selfie day). І мы запрашаем вас далучыцца да гэтай акцыі!

Сутнасць акцыі ў тым, што прыхільнікі мастацтва, блогеры і падпісчыкі музеяў дзеляцца ў сацыяльных сетках аўтапартрэтамі на фоне музейных экспанатаў, перадаючы такім чынам настрой і атрыманыя ўражанні.

Для ўдзелу ў акцыі трэба з 17 па 22 студзеня наведаць палацык, зрабіць на фоне якога-небудзь экспаната сэлфі, апублікаваць фота з хэштэгам #Museumselfieday2023 у сацсетках, а таксама адправіць фота на нумар +375-29-822-77-34.

Аўтары лепшых фота атрымаюць прызы!

Добавить комментарий