САВЕЦКІ НОВЫ ГОД

На зімовых канікулах музей-сядзібу “Пружанскі палацык” актыўна наведвалі школьнікі горада і раёна, а таксама госці з суседніх абласцей.

Школьнікам было прапанавана прыняць удзел у музейна-педагагічным занятку “Савецкі Новы год”. У зале, дзе размясцілася жывая ёлка, упрыгожаная цацкамі савецкага перыяду, былі прадстаўлены паштоўкі, фотаздымкі і іншая атрыбутыка савецкага часу. Навуковы супрацоўнік пазнаёміла гасцей з традыцыямі святкавання новага года ў СССР, з гісторыяй стварэння ёлачных упрыгожванняў і паштовак, распавяла пра тое, як праходзілі навагоднія ранішнікі ў мінулым стагоддзі. Другая частка музейнага занятка складалася з навагодніх конкурсаў, у якіх госці з задавальненнем прымалі ўдзел. Напрыканцы ўсе актыўныя школьнікі атрымалі прызы.

Добавить комментарий