Савецкае дзяцінства

Жадаеце атрымаць квіток у савецкае дзяцінства? Тады гайда ў Пружанскі палацык! Тут пачала дзейнічаць выстава “Савецкае дзяцінства”, на якой прадстаўлены цацкі, машынкі, веласіпеды, настольныя развіваючыя гульні часоў СССР. Выстава дазволіць дарослым успомніць сваё дзяцінства, а дзецям пабачыць, з чым гулялі іх бацькі, бабулі і дзядулі. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з цікавымі цацкамі з дрэва, пластмасы, гумы, а таксама зрабіць пацешныя фотаздымкі.

Гэтыя мілыя савецкія цацкі… У параўнанні з сучаснымі «наварочанымі» прадметамі дзіцячых забаў, яны здаюцца вельмі прымітыўнымі. І ўсё ж мы ўспамінаем іх з цеплынёй і добрай усмешкай — бо разам з імі прыходзяць успаміны аб бесклапотным дзяцінстве…

Запрашаем усіх жадаючых акунуцца ў атмасферу савецкага дзяцінства, наведаўшы выставу брэсцкага калекцыянера Аляксандра Хільковіча.

Выстава будзе працаваць у музеі да 31 студзеня.

Добавить комментарий