НАРЫСЫ НАВАКОЛЛЯ

З 5 кастрычніка ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” пачала працаваць выстава маладой мастачкі Лідзіі Малашэнка “Нарысы наваколля”.

Лідзія Малашэнка – мастак, сцэнограф, мастак па касцюмах, пластычны грымёр, выкладчык, куратар. Акрамя гэтага,  займаецца саломапляценнем, кераміка-скульптурай, папяровай пластыкай, батыкам, праходзіла навучанне ў Міжнароднай школе фларыстыкі РозаАзора.

У творчым багажы Лідзіі Малашэнка – удзел у пастаноўках   Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага, Тэатры-студыі кінаакцёра, Карагандзінскім акадэмічным тэатры музычнай камедыі.

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” на выставе “Нарысы наваколля” прадстаўлена 47 работ у тэхніцы алейнага жывапісу. У працах мастачка дзеліцца з гледачом уражаннямі ад падарожжаў. Натхненне, імкненні, надзеі і фарбы ярка праяўляюцца, раскрываючы жывы і складаны, часам, супярэчлівы свет.

Добавить комментарий