Мы запускаем анлайн-праект «Што раскажа экспанат”

Дарагія сябры! У вас ёсць унікальная магчымасць пазнаёміцца ​​з экспанатамі музея бліжэй. Мы раскажам вам пра малапрыкметныя, але ў той жа час цікавыя і незвычайныя экспанаты, якія захоўваюцца ў фондах музея.

Сёння гаворка пойдзе пра першы экспанат — прэс-пап’е. Прэс-пап’е (ад фр. рresser —  «націскаць» і papier — «папера») бярэ пачатак з перыяду вынаходніцтва чарніла і ручак з пёраў. Яго выкарыстоўвалі ў якасці грузу для лістоў паперы, каб тыя не разляталіся і не рассыпаліся.

Прэс-пап’е першапачаткова ўяўляла сабой масіўную пліту з цяжкіх матэрыялаў, зверху ўпрыгожаную скульптурнымі фігуркамі. Потым настольнае прэс-пап’е пашырыла свае функцыі і змяніла знешні выгляд. Яго сталі вырабляць у выглядзе паўмесяца з ручкай і прымацаванай паперай.

Падстаўка для паперы рабілася з дрэва, а верхняя частка ўпрыгожвалася металам, каштоўнымі камянямі, фігуркамі. Выкарыстоўваць такі прадмет было больш практычна, паколькі ён і прыціскаў дакументы і прыбіраў лішкі чарнілаў, паскараючы іх высыханне.

Са з’яўленнем шарыкавай ручкі прэс-пап’е перастала быць неабходным і неўзабаве ператварылася ў звычайнае ўпрыгожванне пісьмовага стала, але засталося жаданым аб’ектам для калекцыянераў, так як нярэдка ўяўляла сабой сапраўдны твор мастацтва.

Прэс-пап’е, якое захоўваецца ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”, датуецца 1961-м  годам. Зроблена з дрэва і пакрыта лакам; зверху пазначана дата першага палёту чалавека ў космас і маецца надпіс – “СССР”.

Добавить комментарий