МастКрашChallenge: да 210-годдзя з дня нараджэння Ю. І. Крашэўскага

Дзякуючы заняткам творчасцю, мы развіваемся, таму карысна ператвараць іх у звычку, аднак складана саблюдаць яе рэгулярнасць, калі вакол столькі важных спраў: праца, вучоба, сям’я, сябры… Нават калі ў вас атрымалася адшукаць няшмат часу для творчасці, можна доўга прасядзець перад чыстым лістом, так і не прыдумаўшы нічога добрага.  У такой сітуацыі вам дапаможа МастКрашChallenge!

Што такое МастКрашChallenge, акрамя дадатковай станоўчай матывацыі? Всё вельмі проста: вы атрымліваеце тэматычнае мастацка-паэтычнае заданне і ствараеце ў адпаведнасці з ім мастацкі вобраз. Вашу творчасць ацэнім мы – 28 ліпеня 2022 г. у дзень нараджэння Ю. І. Крашэўскага лепшыя паэтычныя і мастацкія спробы будуць адзначаны ўсеагульным прызнаннем і падарункамі.

Нягледзячы на тое, што наш МастКрашChallenge можа паказацца “жахлівым”, яго асноўная ідэя – стаць творцам. Калі ў вас атрымаецца штосьці намаляваць або напісаць, то вы ўжо дасягнулі поспеху, нават калі вашы творы не самыя дасканалыя і выбітныя! Пачніце ствараць зараз, не чакайце лепшага моманту! Прыемна ж быць часткай вялікага “марафону” і дзяліцца своёй творчасцю з цэлым светам, а з выкарыстаннем хэштэга #MastCrashChallenge2022 — і з усёй інтэрнэт-супольнасцю.

Вядома ж, наш сусветна вядомы зямляк Ю. І. Крашэўскі праявіў сябе ў розных напрамках творчасці, але сёння мы сканцэнтруем увагу на Крашэўскім-мастаку і паэту. Прапануем вам перамаляваць адну з пяці работ Ю. І. Крашэўскага і (або) працягнуць яго паэтычны твор. Усё неабходнае для гэтага прадстаўлена і прадастаўлена ў экспазіцыі “З Доўгага – у свет” у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык”. Выканаць гэту “працу” проста ці складана – справа за вамі! Галоўнае правіла – ствараць з задавальненнем! Вашы творчыя спробы застануцца ў музеі да заканчэнне чэленджа.

Выклік кінуты – наперад!

P. S. Нагадваем, чэлендж працягваецца да 28 ліпеня 2022 г. Усе працы павінны быць падпісаны (творчы псеўданім вітаецца), мабільны тэлефон для зваротнай сувязі ўказваць абавязкова.

Добавить комментарий