Літаратурны марафон «Лісты з фронту»

Узорны клуб «Teens-фармат» Пружанскага гарадскога Палаца культуры прымае ўдзел у літарататурным марафоне «Лісты з фронту», які прысвечаны 77-й гадавіне Вялікай Перамогі.

Удзельнікі клуба наведалі музей-сядзібу «Пружанскі палацык» і пазнаёміліся з франтавымі лістамі, якія захоўваюцца ў фондах.

Рабяты прачыталі лісты, якія пісаў чырвонаармеец Аляксандр Аўдзееў да Зінаіды Фарафонавай ў г.Раслаўль, дакрануліся да сапраўднай гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Зінаіда Якаўлеўна з 1945 года разам з дзецьмі жыла ў горадзе Пружаны. Яе дачка перадала дакументы ваеннага перыяду ў музей, дзе яны беражліва захоўваюцца па сённяшні дзень.

Добавить комментарий