Калядны баль

14 студзеня ў палацыку ўпершыню прайшоў Калядны баль, у якім прынялі ўдзел таленавітыя вучні Пружаншчыны.

Старшакласнікі ў строгіх касцюмах і шыкоўных сукенках выканалі паланэз, вальс і кадрыль. Перад імі з танцавальнымі нумарамі выступілі вучні харэаграфічнага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Р.Р. Шырмы г. Пружаны і ўзорны ансамбль танца “Круцёлачкі” гарадскога Палаца культуры. У выкананні педагогаў дзіцячай школы мастацтваў прагучалі рамансы.

Завяршылася мерапрыемства чаяпіццем.

Добавить комментарий