Газета – першы чарнавік гісторыі.

Філіп Грэм

 

Гартаючы старыя газеты, вернемся ў мінулае на імгненне…

У музей-сядзібу «Пружанскі палацык» трапіла газета «Зара камунізму» № 134 (6504) за 7 лістапада 1988 г. Вітрына газеты сустракала чытача воклічам «Са святам, таварышы!» з нагоды святкавання 71-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Адна з калонак інфармавала аб урачыстым пасяджэнні, якое адбылося 4 лістапада ў клубе “Космас” г. Пружаны. Перад ветэранамі партыі, вайны і працы, прадстаўнікамі партыйных і савецкіх органаў, працоўнымі калектывамі горада выступіў старшыня райвыканкома Г.Г. Разанка і першы сакратар райкома партыі В.М. В’юн, а пасля адбыўся святочны канцэрт…

У калонцы “Слова ветэрана” знайшоў свой шлях Я. Дулько – пенсіянер, калгаснік калгаса імя Калініна. Я. Дулько з вёскі Чапялі вымярае свой шлях з Кастрычнікам і лёсам Радзімы. Радасць і хваляванне – скінулі цара, адбылася рэвалюцыя… Грамадзянская вайна ў Уфімскай губерніі – калчакаўцы і перамога В.І. Чапаева… Вяртанне да дому… З палёгкай уздыхнулі ў 1939 г., а праз два гады –вайна… Пасля выгнання захопнікаў пачала аднаўляцца гаспадарка. У свае 89 гадоў Я. Дулько з гонарам дадае: як далёка мы пакрочылі, але наперадзе вялікі шлях, і няма прыпынку на гэтым шляху.

Цэнтральнае месца займае фотаздымак Васіля Пятровіча Юзяфовіча, за 36 гадоў яго кіраўніцтва Росахаўская брыгада стала адной з лепшых у калгасе імя Леніна. За плённую працу брыгадзір узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага сцяга, “Знакам Пашаны”, двума медалямі выставачнага камітэта ВДНГ.

Завяршае галоўны ліст калонка “Перабудове – канкрэтныя справы”: працуюць на ураджай – выкананы асабістыя заданні і дзесяцімесячнае заданне. Ферма чатырохтысячніц – лідар – ферма “Семянча”, тут усе даяркі – “чатыро кума”. Тут усе даяркі – чатырохтысячніцы. Поспех – вынік работы па-калектыўнаму.

7 лістапада 2022 г. – 105-я гадавіна Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі. Падзеі, якія стаяць за гэтай датай, – неад’емная частка гісторыі Беларусі, якая вызначыла далейшае яе развіццё.

Добавить комментарий