Этнавечарына ў Палацыку

19 мая Пружанскі палацык запрасіў гасцей на мерапрыемства “Этнавечарына”,  якое праходзіла ў рамках  міжнароднай штогадовай акцыі “Ноч музеяў”.

Вечарына была прысвечана традыцыйнай вясенняй абраднасці беларусаў.

Распачаў мерапрыемства аматарскі калектыў мастацкай творчасці Калядзіцкага сельскага Дома культуры, які выканаў дзве тэатральныя замалёўкі: “Прывітальная” і “Кола жыцця”.

Затым гасцям былі прадэманстрыраваны два абрады: “Гуканне вясны” ў выкананні фальклорнага калектыву  “Бабіна лета” Ліноўскага сельскага Дома культуры і Велікодны абрад “Валачобнікі”, які падрыхтаваў калектыў Гарадскога Палаца культуры пад кіраўніцтвам Вольгі Гардзейчык.

Вельмі шчырым было выступленне фальклорнага калектыву “Паўлінка” Дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны пад кіраўніцтвам Кацярыны Гуга.

Завяршылася мерапрыемства чаяпіццем на тэрасе музея.

Спадзяёмся, што “Этнавечарына” здолела далучыць гасцей музея да ўнікальных традыцый беларусаў.

Добавить комментарий