Назіраем за Музейным тыднем
У гэтым годзе https://live.museum-week.org
стварылі спецыяльны віджэт праз які можна назіраць за актыўнасцю Музейнага тыдня не заходзячы ў сацыяльныя сеткі.
(далее…)
У гэтым годзе https://live.museum-week.org
стварылі спецыяльны віджэт праз які можна назіраць за актыўнасцю Музейнага тыдня не заходзячы ў сацыяльныя сеткі.
(далее…)
З 6 красавіка 2018 года музей-сядзіба «Пружанскі палацык» абвяшчае аб пачатку прыёму заявак і навуковых дакладаў да ўдзелу ў VІI-ай навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Пружанскі дыярыуш», што адбудзецца 19 кастрычніка бягучага года ў музеі.
З 1 сакавіка па 1 красавіка запрашаем на інтэрактыўную выставу «Звар’яцелая лабараторыя»!!! Вас чакае навуковая выстава з рознымі вопытамі і эксперыментамі ад мінскага Музея навукі «Элементо». У кожным эксперыменце змогуць прыняць удзел як дзеці, так і дарослыя. Усе жадаючыя могуць правесці свой уласны эксперымент.
Кошты квіткоў:
Школьны- 2,50 р.
Дарослы – 3,0 р.
Для групп (ад 15 чал) – 2,0 р.
Час працы: 10.00-18.00
Выхадны: панядзелак, аўторак.
Чакаем вас па адрасе: Музей-сядзіба «Пружанскі палацык», вул. Савецкая, 50.
Тэлефон для даведак: 2-18-96, +37533371134
Прапануем вашай увазе новую рубрыку на нашым сайце - "Турызм/Tourism". Як ужо можна здагадацца, гэта рубрыка прысвечана турызму на Пружаншчыне! Першапачаткова мы размесцілі тут прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу нашага раёна на трох мовах, падрыхтаваныя спецыялістамі аддзела адукацыі, спорта і турызму Пружанскага райвыканкаму. Запрашаем у новую рубрыку ⇒ http://museum.pruzhany.by/?cat=61
Ці можаце адрозніць узімку варону ад грака? Ці ведаеце, дзе адшукаць птушку года – шчыгла? Не? Тады спяшайцеся запісацца ў “Школу бёрдвочара” – сапраўднага птушказнаўцы! (далее…)
«Хто ваўкоў баіцца, па ягады не ходзіць», — упэўнена сказала сабе гімназістка Яна Шчарбанёва і вырашыла прыняць удзел у міжнародным флэшмобе #MuseumSelfieDay-2018.