РАЙСКІ САД

У музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” прадстаўлены ўнікальны праект “Райскі сад” — перасоўная выстава твораў мастацкага тэкстылю маладых беларускіх мастакоў і дызайнераў. Арганізатарам праекта з’яўляецца ТАА “Белбрэндаўдыт” у рамках творчай ініцыятывы “Арт Лакацыя”. (далее…)

Продолжить чтениеРАЙСКІ САД

Фотаздымак — гэта памяць

19 жніўня адзначаецца Міжнародны дзень фотаздымка. У фондах музея-сядзібы “Пружанскі палацык” захоўваецца асабістая калекцыя фотадакументаў, якая складаецца амаль з тысячы экспанатаў: 600 прадметаў асноўнага фонду і 326 навукова-дапаможнага. (далее…)

Продолжить чтениеФотаздымак — гэта памяць

Экскурсія

12 жніўня музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Пружанскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Пенсіянеры падрабязна пазнаёміліся з выставай “Postscriptum”, якая ўзнаўляе асноўныя эпізоды гісторыі прымусовай працы савецкіх грамадзян у гады Другой сусветнай вайны, пачынаючы ад угону і транспарціроўкі ў Германію і краіны, ёй акупаваныя, да вызвалення і лёсаў рэпатрыянтаў ў Савецкім саюзе. Навуковы супрацоўнік распавяла прысутным пра экспанаты – копіі фотаздымкаў і дакументаў, лісты і паштоўкі, успаміны, якія размяшчаюцца на кардонных фігурах у чалавечы рост. Фігуры – гэта погляд на выкарыстанне прымусовай працы, гісторыя з чалавечых лёсаў… Прысутныя падзяліліся ўспамінамі сваіх родных і знаёмых, якія апынуліся ў Германіі ў гады вайны. У гэты ж дзень гасцямі палацыка сталі супрацоўнікі Брэсцкай абласной праектна-пошукавай станцыі хімізацыі сельскай гаспадаркі. Наведвальнікі пазнаёміліся са сталымі экспазіцыямі і выставамі, найбольш уразілі гасцей працы Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка.

Продолжить чтениеЭкскурсія

 “Сем пятніц на тыдні”

У фондах палацыка захоўваецца  калекцыя “Дакументы”. У ёй знаходзіцца звыш  900 экспанатаў, сярод якіх шмат асабістых і грамадскіх дакументаў. У сувязі з гэтым музей прадстаўляе такую паслугу як пошук інфармацыі.

Продолжить чтение “Сем пятніц на тыдні”

 “Сем пятніц на тыдні”

Усе музейныя экспанаты захоўваюцца ў спецыяльных сховішчах, дзе падтрымліваецца пэўны тэмпературны, вільготнасны, светлавы і біялагічны рэжымы. Каб ім нішто не пагражала, прадметы перыядычна аглядаюцца, прасушваюцца і апрацоўваюцца спецыяльнымі сродкамі.

Продолжить чтение “Сем пятніц на тыдні”

 “Сем пятніц на тыдні”

Аб дзейнасці палацыка можна даведацца з артыкулаў, якія пішуць супрацоўнікі музея. Пра ўсе новыя выставы, мерапрыемствы і цікавыя моманты можна прачытаць на сайце музея, у сацыяльных сетках і сродках масавай інфармацыі.

Продолжить чтение “Сем пятніц на тыдні”

 “Сем пятніц на тыдні”

Штодня навуковымі супрацоўнікамі праводзяцца  экскурсіі па музею і парку, тэматычныя лекцыі і музейна-педагагічныя заняткі. Акрамя таго, загадзя можна замовіць экскурсію па горадзе ці раёну.

Продолжить чтение “Сем пятніц на тыдні”