Дзень нараджэння паштовай карткі
Штогод першага кастрычніка адзначаецца Дзень нараджэння паштовай карткі. Нягледзячы на тое, што такая друкаваная прадукцыя практычна выйшла з ужытку людзей, дата адзначаецца ва ўсім свеце. Бо зусім нядаўна на кожнае свята мільёны сем’яў атрымлівалі дзясяткі прыгожых картак з тэматычнымі малюнкамі, на адваротным баку якіх былі напісаны віншаванні і пажаданні.
УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ МастКрашChallenge
28 ліпеня 2022 г. споўнілася 210 гадоў з Дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта Ю. І. Крашэўскага.
МЕРАПРЫЕМСТВА ПА ЎШАНАВАННІ МАЛАДЫХ СПЕЦЫЯЛІСТАЎ
23 верасня 2022 г. у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося мерапрыемства па ўшанаванні маладых спецыялістаў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У АДЗІНСТВЕ — НАША СІЛА
16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі студэнты Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Для моладзі была праведзена лекцыя на тэму “У адзінстве – наша сіла” (да 83-годдзя ўз’яднання Заходней Беларусі з БССР). (далее…)
Огромная благодарность нашим любимым посетителям!
Спасибо Вам за отзывы о нашем музее. Их бесчисленное множество!!!!! Значит наша работа оценена по достоинству. Это придает силы и уверенность в том, что мы на верном пути, и будем продолжать дарить Вам положительные эмоции и пополнять Ваш «багаж знаний»!
Гістарычная памяць – дарога ў будучыню
1 верасня для вучняў другіх класяў сярэдняй школы №5 г. Пружаны была праведзена лекцыя на тэму “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”. Падчас наведвання музея школьнікі даведаліся новыя факты аб Вялікай Айчыннай вайне, аб акупацыйным рэжыме на Пружаншчыне. Вучні актыўна дэманстравалі свае веды пра вайну, распавядалі гісторыі родных, якія перажылі акупацыю… (далее…)

25 жніўня ўзорны клуб “TEENS — ФАРМАТ” правёў для студэнтаў Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа квэст па Пружанах і гарадскім парку “Таямніцы майго горада”. (далее…)
24 жніўня музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі падапечныя Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага р-на. Нягледзячы на сталы ўзрост, жанчыны вядуць актыўны лад жыцця і часта падарожнічаюць. Невыпадкова ў якасці чарговага маршрута абралі Пружаншчыну. Не абмінулі, канечне ж, Пружанскі палацык. (далее…)