Добрай раніцы, Беларусь!
Кожны дзень яна прачынаецца раней, каб зрабіць нашу раніцу дабрэй. Кожную хвіліну яна сочыць за тым, што адбываецца ў краіне. Яе дзень пачынаецца са слоў: "Добрай раніцы, Беларусь!". Гэта яна - Святлана Бароўская - беларуская тэлевядучая і актрыса, якая 23 мая наведала Пружанскі палацык. Сачыце за эфірамі ў бліжэйшы час!
Этнавечарына ў Палацыку
19 мая Пружанскі палацык запрасіў гасцей на мерапрыемства “Этнавечарына”, якое праходзіла ў рамках міжнароднай штогадовай акцыі “Ноч музеяў”.
Станіслаў Жукоўскі
Сёння спаўняецца 150 з дня нараджэння Станіслава Жукоўскага — сусветна вядомага мастака лірычнага і сядзібнага пейзажа і інтэр’ера. Мастак пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну — звыш 600 твораў, якія знаходзяцца ў вядучых еўрапейскіх музеях, карцінных галерэях, прыватных калекцыях. (далее…)
Праект да 30-годдзя музея “Па старонках газет”
У маі 2003 г. на старонках газеты “Раённыя будні” расказвалася, што палацык атрымаў грант прэзідэнта ў 66 мільёнаў рублёў. Гэта дазволіла аформіць у музеі новыя залы.