У дапамогу Чарнобылю
26 красавіка 1986 г. адбылася самая страшная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва - аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 38 гадоў аддзяляюць нас ад тых трагічных падзей… Катастрофа на Чарнобыльскай АЭС па маштабах радыёактыўнага выкіду і сваіх далейшых наступстваў перасягнула падобныя аварыі. У той ці іншай меры вынікі аварыі на ЧАЭС закранулі больш за два дзясяткі краін, што гаворыць аб яе глабальным характары. Аднак асноўны ўдар прыпаў на Беларусь - каля 35 працэнтаў радыёактыўных выпадзенняў аселі на яе тэрыторыі. Але нягледзячы на гэта, беларусы актыўна дапамагалі пацярпелым ад аварыі. Гэтая страшная падзея не пакінула абыякавай і жыхароў Пружаншчыны. У фондах музея захоўваецца газета "Зара камунізму", дзе на першай паласе размешчаны артыкул пад назвай “У дапамогу Чарнобылю”: “Чарнобыльскія падзеі ўскалыхнулі ўсіх людзей нашай неабсяжнай краіны. Не пакінулі яны раўнадушнымі і жыхароў Пружанскага раёна. Амаль штодзень паступаюць у дзяржбанк грашовыя пералікі… Горача адгукнуліся на чужое гора ветэраны, якія самі перажылі бяду… Адрасоў спачування шмат. Пералічваюць самыя розныя сумы... Нашы людзі не засталіся раўнадушнымі.” Мы павінны і сёння памятаць пра Чарнобыль дзеля будучыні, ведаць пра небяспеку радыяцыі і рабіць усё, каб падобныя катастрофы ніколі больш не паўтараліся…
А у мяне пружанская душа…
Сустрэча з паэткай - гэта заўсёды захапляльны вопыт, магчымасць пазнаёміцца з новымі кнігамі і героямі, даведацца больш пра творчую прафесію, а таксама прыняць удзел у цікавым абмеркаванні, асабліва калі паэтка - наша зямлячка. 23 красавіка ў Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя М. Засіма адбылася творчая сустрэча з паэткай Аленай Котавай. Алена Аляксандраўна нарадзілася ў 1979 г. у Пружанах. Сёння паэтка жыве ў Кобрыне, працуе ў школе настаўнікам англійскай мовы. Вершы Алена Котава піша на рускай, беларускай і нават на англійскай мовах. Удзельнікі сустрэчы пачулі ў гэты вечар іх нямала: пра каханне і сяброўства, пра вернасць і шчасце, пра родныя мясціны і прыгажосць прыроды. А з якой цеплынёй і пяшчотай расказвала паэтка пра сваіх родных! Падчас творчай сустрэчы Алена Аляксандраўна пазнаёміла прысутных са зборнікамі вершаў “Английский через рифмы”, “Нежное соцветие”, “Бабуліны рукі”, а таксама прэзентавала новы зборнік “А у меня пружанская душа”. Апошні зборнік стаў для нас прыемным сюрпрызам – на вокладцы размешчана выява палацыка. Сустрэча з паэткай прынесла нам шмат станоўчых эмоцый і стала для нас дзіўным і цікавым адкрыццём. А фонды музея папоўніліся новымі экспанатамі.
Амто (здравствуй), Корякия!
Под таким названием 18 апреля в музее открылась выставка из частной коллекции Людмилы Каюровой (частный коллекционер, Заслуженный юрист Российской Федерации, судья в почётной отставке). Выставка приглашает гостей и жителей города во увлекательное путешествие в мир удивительной материальной культуры коренных малочисленных народов Севера, проживающих на просторах Камчатского края. Посетителям представлены разнообразные бытовые, этнографические и ритуальные предметы, а также удивительные образцы декоративно-прикладного искусства. Среди выставленных экспонатов - настоящие раритеты: корякский женский кроильный нож, коллекция уникальных женских сумочек для рукоделия, древний костяной гребень для расчесывания травы, ритуальные кожаные очки, родовое копье и множество других предметов, связанных с северным бытом. Выставку дополняют картины, которые рассказывают о природе Камчатского полуострова, его уникальности, особенностях кочевого и оседлого образа жизни, верованиях и обычаях народов, проживающих на северной окраине России. Первую экскурсию по выставке провела сама Людмила Викторовна. Она с любовью и трепетом рассказала немало увлекательных историй о предметах, представленных на выставке. К числу уникальных экспонатов относится женский кроильный нож конца XVIII–начала XIX вв. Таких ножей в мире обнаружено всего четыре. Во время охоты его случайно нашёл муж Людмилы Викторовны Александр Сергеевич в одной из полуразрушенных землянок. Им также было найдено и ритуальное копье, принадлежавшее ранее одному из старейшин рода. На выставке также представлены предметы, которыми в быту пользовались сами супруги, прожившие не один десяток лет на Дальнем Востоке. Это кухлянки – длинные меховые куртки, шапки-малахаи, чижи – меховые носки, сапоги-торбоса. Хозяевам этих аутентичных вещей были не страшны 50-градусные морозы, так как натуральный олений мех согревал лучше всяких искусственных волокон. Долго не расходились посетители выставки, находясь под впечатлением увиденного и услышанного. После увлекательного рассказа они еще с большим любопытством и интересом рассматривали экспонаты выставки и задавали вопросы супругам. Поспешите окунуться в неповторимую атмосферу этой удивительной культуры, посетив выставку до 2 июня!
Таварыш, запомні гэты дзень!
63 гады таму ўсё чалавецтва ўспрыняло палёт савецкага касманаўта Юрыя Гагарына як уласнае дасягненне. “Чалавек у космасе!”, “Капітан зоркалёта – наш, савецкі!”, “Вялікая перамога розуму і працы!, "Свет апладзіруе Юрыю Гагарыну", "Скачок у сусвет", "12 красавіка 1961 года - таварыш, запомні гэты дзень!" - ніводны з гэтых газетных загалоўкаў і лозунгаў нават сёння не выглядае занадта пафасна або залішне перабольшана. Мы і сёння цалкам гатовы раздзяліць гэтае захапленне з тым пакаленнем. Напярэдадні Дня касманаўтыкі фонды Пружанскага палацыка папоўніліся цікавым і рэдкім экспанатам – газетай “Камсамольская праўда” за 1961 год. “Таварыш, запомні гэты дзень!" – звярталася «Камсамольская праўда» ў нумары ад 13 красавіка 1961 года да свайго чытача. Уся газета ад першага да апошняга радка прысвечана палёту касмічнага карабля "Усход". «Чалавек у космасе! Капітан першага зоркалёта - наш, савецкі! Вялікая перамога розуму і працы. Свет апладзіруе Юрыю Гагарыну» – шапка нумара. На першай паласе размешчаны партрэт першага касманаўта, зварот Цэнтральнага камітэта КПСС, Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і ўрада Савецкага Саюза да Камуністычнай партыі і народаў Савецкага Саюза, да народаў і ўрадаў усіх краін, да ўсяго прагрэсіўнага чалавецтва. Паведамленне ТАСС не толькі перадае ўнутраную храналогію падзеі, але і адлюстроўвае яе разуменне, успрыманне, адчуванне людзьмі менавіта ў той дзень, 12 красавіка 1961 года. Цікава прачытаць яго, зважаючы на стылістыку, астранамічныя падрабязнасці, тэхнічныя характарыстыкі і, вядома, перадапошні абзац. Усё па-сур'ёзнаму: шматступенчатая ракета, першая касмічная хуткасць, апагей, вугал нахілу плоскасці арбіты, частоты перадатчыкаў. І пры гэтым нічога не сказана пра час старту, працягласць палёту, месца старту і месца пасадкі - чаму? Разварот газеты - карабль "Усход" на дзве паласы і рэакцыя людзей на падзею. На апошняй паласе - рэпартаж з дому першага касманаўта і інтэрв’ю з яго жонкай Валяй і дачкой Леначкай. “Гагарын... Колькі разоў назавуць зараз на Зямлі простае рускае прозвішча. Маёр Гагарын... А для яе ён - проста Юрась. А Леначцы ён - проста татка. А Зямля назаве яго Сынам і вечна будзе ганарыцца…”
Час памяти «Бухенвальдский набат»
11 апреля 1945 года узники концентрационного лагеря Бухенвальд - одного из самых страшных лагерей смерти - подняли интернациональное восстание против гитлеровцев и вышли на свободу. В 1952 году постановлением ЮНЕСКО при ООН было принято решение учредить этот день Международным Днём освобождения узников фашистских концлагерей. Для учащихся 6-ых классов Средней школы № 3 г. Пружаны научным сотрудником музея-усадьбы "Пружанский палацик" была проведена лекция "Час памяти "Бухенвальдский набат". Только сохраняя память о тех страшных событиях и отдавая дань уважения погибшим и выжившим в том аду людям, можно надеяться на то, что подобное больше никогда не повторится…
День единения народов Беларуси и России
2 апреля в нашей стране отмечается один из самых важных общих праздников - День единения народов Беларуси и России. Эта дата символизирует проверенную веками дружбу людей, которые живут в двух братских странах. В этот день в музее состоялась диалоговая площадка, посвященная этой значимой дате. Ее участниками стали учащиеся Пружанского государственного аграрно-технического колледжа.
Жывыя камяні Антарктыды
Пад такой назвай у музеі адкрылася фотавыстава ад Беларускага геаграфічнага таварыства — самастойнай навуковай грамадскай арганізацыі, якая аб’ядноўвае на добраахвотных пачатках грамадзян на аснове агульнасці інтарэсаў у галіне геаграфіі, краязнаўства і іншых сумежных навук. Дарэчы, у гэты годзе таварыства адзначыла сваё 70-годдзе.
2 красавіка — Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
Сення Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі. Самыя цёплыя адносіны звязваюць Ялцінскі гісторыка-літаратурны музей і Пружанскі палацык. У 2023 годзе паміж музеямі было заключана пагадненне аб міжмузейным супрацоўніцтве: абмене гістарычнай інфармацыяй, правядзенні сумесных анлайн выстаў, звязанных з гісторыяй сям’і Кляйнміхель.