Cамыя маленькія экскурсанты

10 лютага 2023 г. музей-сядзібу «Пружанскі палацык» наведалі самыя маленькія экскурсанты – выхаванцы дзіцячага сада №5 г. Пружаны. Дашкольнікі аказаліся надзвычай дапытлівымі, з цікавасцю слухалі  і нават дапаўнялі расказ навуковага супрацоўніка, задавалі пытанні. Найбольшую цікавасць у дзяцей выклікала этнаграфічная экспазіцыя і “Res sacrae”. Пасля экскурсіі прысутныя падзякавалі навуковаму супрацоўніку і паабяцалі, што ў канцы навучальнага года абавязкова прыйдуць у музей у поўным складзе.

Добавить комментарий