“Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911-1912 гады”  

У музеі адкрылася фотавыстава (з фондаў Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея) славутага беларускага этнографа Ісака Сербава (1871-1943). Выстава знаёміць наведвальнікаў з каштоўнымі візуальнымі дакументамі па беларускай этнаграфіі, гісторыі і культуры, арыгіналы якіх захоўваюцца ў бібліятэцы Вільнюскага універсітэта.

Геаграфія здымкаў ахоплівае значную тэрыторыю сучаснай  Мінскай, Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей  Беларусі. У кожнай з іх даследчык здымаў сялян, рамеснікаў, жанчын у традыцыйных строях, дзяцей, драўляныя цэрквы, могілкі, забудову вёсак і хутароў, краявіды… Дакладна невядома, колькі здымкаў было зроблена ім за экспедыцыйныя 1911-1912 гады: даследчыкі мяркуюць, што ад 2 да 5 тысяч.

Гэтыя фотадакументы з’яўляюцца неацэннай  крыніцай  візуальнай інфармацыі аб тым, якімі былі беларусы і Беларусь  100 гадоў таму назад.

Выстава дзейнічае ў музеі да 10 сакавіка.

Добавить комментарий