23 лістапада — VII навукова-краязнаўчая канферэнцыя «Пружанскі дыярыуш»

Дзяржаўная ўстанова культуры “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” запрашае прыняць удзел у рабоце  VІI навукова-краязнаўчай канферэнцыі

 “Пружанскі дыярыуш”

   23 лістапада 2018 года

Пружаншчына разам з іншымі землямі сучаснага беларуска-польска-украінскага памежжа з’яўляецца цікавым гісторыка-культурным і прыродна-геаграфічным рэгіёнам. З гэтай тэрыторыяй звязаны многія гераічныя і трагічныя падзеі мінулага, а таксама імёны асоб, якія ўнеслі ўклад у гісторыю, культуру, навуку, грамадска-палітычнае жыццё не толькі Беларусі, але і замежжа. Асаблівую актуальнасць вывучэнне мікрагісторыі набыло ў 2018-м годзе, які аб’яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы.

Мэтанакіраваную работу па зборы і захаванні матэрыяльнай і духоўнай спадчыны малой радзімы вядзе ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”. Ён збірае звесткі аб мінуўшчыне і сучаснасці, асвятляе іх для шырокага кола грамадскасці. Навуковыя супрацоўнікі ўстановы маюць розную тэматыку даследаванняў. Музей супрацоўнічае з краязнаўцамі і навукоўцамі ў вывучэнні спадчыны раёна.

З 2012 г. у музеі-сядзібе штогод праводзяцца навукова-краязнаўчыя канферэнцыі, ужо выдадзена 5 зборнікаў дакладаў. З 2017 г. канферэнцыя атрымала пастаянную назву “Пружанскі дыярыуш”.

На сённяшні дзень вялікае кола навукоўцаў і краязнаўцаў займаюцца вывучэннем гістарычных падзей, культурнага жыцця, навакольнага асяроддзя, дзейнасці знакамітых асоб і інш. Таму пастаянна існуе неабходнасць абагульняць матэрыялы навуковых і краязнаўчых даследаванняў, абменьвацца дасягнутымі вынікамі, уводзіць у зварот новыя факты і знаёміць грамадскасць з даследчыцкімі напрацоўкамі з мэтай падрабязнага асвятлення жыцця Пружаншчыны і суседніх тэрыторый ў розныя эпохі і перыяды, а таксама вызначаць далейшыя накірункі ў справе вывучэння ўзгаданага рэгіёну.

На VІІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Пружанскі дыярыуш” у ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык” тэматыка дакладаў не абмяжоўваецца пэўным перыядам ці накірункам даследаванняў. Да разгляду прымаюцца навуковыя работы, аб’ектам вывучэння ў якіх з’яўляецца рэгіён беларуска-польска-украінскага памежжа.

Прыярытэт пры адборы дакладаў на канферэнцыю аддаецца тэмам, якія звязаны з  Пружаншчынай і суседнімі рэгіёнамі. Тэматыка дакладаў можа тычыцца розных перыядаў. Сярод юбілейных і памятных дат, якія могуць мець адносіны да Пружаншчыны, магчыма адзначыць:

  • 155 год з пачатку нацыянальна-вызваленчага паўстання ў Польшчы, Беларусі і Літве (1863 – 1864 гг.);
  • 100 год заканчэння Першай сусветнай вайны (1914 – 1918 гг.);
  • 100 год абвяшчэння БНР (1918 г.);
  • 95 год з часу стварэння КПЗБ (1923 г.);
  • 585 год з часу першага ўзгадвання ў пісьмовых крыніцах “Прушанскай воласці” (1433 г.);
  • 430 год з часу надання Ганнай Ягелонкай Магдэбургскага права Пружанам (1588 г.);
  • 135 год з часу адкрыцця пружанскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1883 г.);
  • 75 год з часу знішчэння пружанскага гета (1943 г.);
  • 430 год з дня нараджэння вучонага Шымана Старавольскага (1588 – 1656);
  • 210 год з дня нараджэння літаратара, грамадскага дзеяча Леана Зянковіча (1808 – 1870);
  • 165 год з дня нараджэння этнографа Міхаіла Федароўскага (1853 – 1923);
  • 115 год з дня нараджэння грамадскага дзеяча і вучонага Міколы Ільяшэвіча (1903 – 1934);
  • 115 год з дня нараджэння палітычнага дзеяча Веры Харужай (1903 – 1942);
  • 110 год з дня нараджэння паэта Міколы Засіма (1908 – 1957);
  • 105 год з дня нараджэння мастака Міколы Чурабы (1913 – 1998)
  • 95 год з дня нараджэння вучонага Серафіна Корчак-Міхалеўскага (1923 – 2006);
  • 85 год з дня нараджэння мастачкі Алены Лось (1933 – 2013);
  • 80 год з дня нараджэння савецкага трэнера Мікалая Карполя (нар. у 1938 г.) і інш.

Па выніках навукова-краязнаўчай канферэнцыі плануецца выданне навуковага зборніка.

Тэматычнае поле канферэнцыі:

 

  • Гістарычнае мінулае рэгіёну: ад старажытнасці да сучаснасці;
  • Заходняя Беларусь у складзе Польшчы;
  • Помнікі гісторыка-культурнай спадчыны;
  • Страчаная спадчына;
  • Археалагічныя даследаванні;
  • Асоба ў гісторыі і культуры: славутыя і забытыя імёны;
  • Гісторыя сям’і ў гісторыі краіны;
  • Літаратурная і мастацкая спадчына;
  • Моўныя і этнічныя асаблівасці;
  • Народныя майстры: імёны, традыцыі, школы;
  • Рамёствы і промыслы;
  • Этнаграфічная спадчына;
  • Рэлігійнае краязнаўства;
  • Міфалогія;
  • Турыстычны патэнцыял рэгіёну;
  • Геаграфічныя асаблівасці рэгіёну;
  • Біялагічная разнастайнасць;
  • Карысныя выкапні і прыродныя рэсурсы;
  • Ахова прыроды;
  • Белавежская пушча: мінулае і сучаснасць;
  • Калекцыянаванне;
  • Музейная справа;
  • Сродкі масавай інфармацыі;
  • Развіццё адукацыйнай справы;
  • Сістэма аховы здароўя;
  • Ваеннае мінулае;
  • Будаўніцтва і камунікацыі;
  • Эканоміка рэгіёну: праблемы і перспектывы;
  • Спартыўныя дасягненні і інш.

 

 Час правядзення канферэнцыі: 23 лістапада 2018 г.

 Месца правядзення канферэнцыі – г. Пружаны, ДУК “Музей-сядзіба Пружанскі палацык”.

 Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 кастрычніка 2018 г. Тэксты дакладаў да 25 кастрычніка. Прымаюцца арыгінальныя працы, якія маюць навуковае і практычнае значэнне. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў на канферэнцыю і матэрыялаў для публікацыі ў зборніку.

Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана  да 29 кастрычніка 2018 г.

 У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, навуковая ступень і званне, пасада, назва даклада, назва ўстановы, якую ён прадстаўляе, адрас (хатні ці ўстановы) і кантакты.

Патрабаванні да тэкстаў дакладаў: электронны варыянт не болей за 20 тыс. знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Артыкул павінен суправаджацца кароткім рэзюмэ (не болей за 600 друк. знакаў з прабеламі )  на англійскай мове. Абавязкова трэба пазначыць УДК і ББК!

 Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, украінская, польская.

 Заявы на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце:

Кантакт: Зялевіч Юрый Сяргеевіч,

225133, г. Пружаны, вул. Савецкая, 50,

Тэл. (016) 329-03-06,

Прац. маб. +375333711342 (МТС),

Тэл/факс (016) 322-18-96

Е-mail: palacyk@tut.by

 Удзел у канферэнцыі бясплатны, рэгістрацыйны ўзнос не бярэцца. Праезд, харчаванне  – за кошт арганізацыі, якая накіроўвае, ці за ўласныя сродкі ўдзельнікаў.

Аргкамітэт

 

Накіраваць у аргкамітэт да 15 кастрычніка 2018 г. па электроным адрасе: palacyk@tut.by

Заяўка ўдзельніка VІІ-й навукова-краязнаўчай канферэнцыі

“Пружанскі дыярыуш”

Прозвішча, імя, імя па бацьку: __________________________________________

Пасада, навуковая ступень, званне: ______________________________________

Установа: ___________________________________________________________

Адрас: _____________________________________________________________

Тэлефон:___________________Факс:_________________E-mail: _____________

Тэма даклада: ________________________________________________________

 

Спампаваць інфаліст  канферэнцыі (бел)

Скачать инфолист конференции. (рус)

Добавить комментарий