У межах міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» Пружанскі палацык рады вас запрасіць на імпрэзу — «Майскі вечар у сядзібе», якая адбудзецца 18 мая, пачатак у 19.00
У праграме мерапрыемства:
- адкрыццё новай мастацкай выставы;
- канцэрт музыкі ХІХ ст. ;
- гульня-падарожжа;
- кінапаказ лепшых фільмаў 7-га Cinema Perpetuum Mobile Festival,
→ а таксама: наведванне экспазіцыі і выстаў музея, сувенірная лаўка, смачная гарбата і добры настрой.
Уваход да 22.00 свабодны., пасля — 2 р.
Музей працуе да 24.00.
Сардэчна запрашаем!