КОШТ БІЛЕТАЎ

УВАХОДНЫ

для школьнікаў,навучэнцаў , студэнтаў…………………………….…5 р. 00 к.
пенсіянераў……..………………………………….…..……….……………6 р. 00 к.
для астатніх катэгорый наведвальнікаў…………..………..…….……7 р. 00 к.

ЭКСКУРСІЙНЫ 

АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ З ПАРКАМ:

для школьнікаў…….…………….…………………..….15 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………………………………………20 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)

АГЛЯДНАЯ ЭКСКУРСІЯ:

для школьнікаў……………………………..….………..13 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………..………………………….…18 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)

НА АДНУ ЗАЛУ:

для школьнікаў…….…………….…………………..….11 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
для дарослых……………………………………………13 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)

Індывідуальнае экскурс. абсл. ..………………………..…………………8 р. 00 к.
ПА ГОРАДУ( з кожнага чалавека)………………..……..……………… 9 р. 00 к.
ПА ГОРАДУ (група да 25 чалавек)…………………………..…………..30 р. 00 к.
КВЭСТ-ГУЛЬНЯ ……………………………………………30 р. 00 к. (на групу да 15 чал.)
ЛЕКЦЫЯ………………………………….…….……….12 р. 00 к. (на групу да 25 чал.)
МУЗЕЙНА-ПЕДАГАГІЧНЫ ЗАНЯТАК…………………………….….14 р. 00 к.
ФОТА Ў НАРОДНЫМ КАСЦЮМЕ ……………………….…………..……..…3 р. 00 к.
ФОТА-, ВІДЭАЗДЫМКА Ў ІНТЭР’ЕРЫ………………..……………..20 р. 00 к.
ПОШУК ІНФАРМАЦЫІ Ў ФОНДАХ…………………..…………..……9 р. 00 к.
ВЫРАБ КОПІІ ДАКУМЕНТА………………………..……..………….….3 р. 00 к.

ЗАКАЗ ЭКСКУРСІЙ ПА ТЭЛЕФОНЕ:
2-18-96
(8033) 3711342

Продолжить чтениеКОШТ БІЛЕТАЎ

«ОСТОРОЖНО МОШЕННИКИ»

29 января для работников коллектива музея-усадьбы «Пружанский палацик» прошла лекция сотрудника милиции, инспектора по работе с иностранными гражданами и лицами без гражданства Пружанского РОВД И.С. Митлошука, о мошенничестве в сети интернет.

 Это мероприятие, организованное с целью повышения правовой грамотности и информирования граждан о современных угрозах в виртуальном пространстве, вызвало живой интерес среди участников. На встрече обсуждались основные виды интернет-мошенничества, такие как фишинг, связь с ложными продавцами, а также распространение вирусного программного обеспечения.

Сотрудник милиции подробно объяснил тактики мошенников, делясь примерами из практики. Участники узнали, как определить подозрительную активность и защитить свои данные от злоумышленников. Важным аспектом лекции стало обсуждение алгоритмов безопасного поведения в сети, а также рекомендации по использованию антивирусного программного обеспечения и проверенных способов аутентификации.

В завершение лекции был организован диалог, в ходе которого работники задали множество вопросов, проявив активный интерес к теме. Такие мероприятия способствуют не только повышению осведомленности, но и укреплению доверия между милицией и гражданами в борьбе с преступностью.

Продолжить чтение«ОСТОРОЖНО МОШЕННИКИ»

Калядны баль у Пружанскім палацыку

У мінулую суботу 11 студзеня ў салоне музея-сядзібы “Пружанскі палацык” адбыўся Калядны баль моладзі.

Незвычайная падзея ладзіцца ў музеі ўжо трэці год і збірае маладых людзей, якія вызначыліся ў вучобе, спорце, творчасці, грамадскім жыцці.

У гэты раз у балі прынялі ўдзел 13 пар, якія загадзя рыхтаваліся да знакавага мерапрыемства. На працягу некалькіх месяцаў прафесіяналы сваёй справы Пружанскага раённага цэнтра культуры ставілі з юнакамі і дзяўчатамі бальныя танцы XIX стагоддзя, рыхтавалі сцэнарый і касцюмы. На спраўным балі ўсё павінна было адпавядаць стылю і этыкету – адзенне, прычоска, манеры! Абавязкова паінен быць распарадчык і пажы!

Моладзь выканала некалькі танцаў, пагуляла ў фанты, паслухала класічную музыку ў выкананні народнага струннага ансамбля “ARCHI” дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы г.Пружаны, а таксама зрабіла шмат прыгожых фота на памяць у інтэр’ерах сядзібы.

З навагоднімі святамі юнакоў і дзяўчат павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Руслан Супрыновіч. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама – культуры, па адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі, музея.

Крыніца: https://kultura.pruzhany.by/kalyadny-bal-u-pruzhanskim-palacyku/

Продолжить чтениеКалядны баль у Пружанскім палацыку

Сапраўдны цуд у палацыку

10 снежня ў музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адбылася творчая сустрэча з мастаком-ілюстратарам Марыяй Кузьміч (г.Мінск) і калекцыянерам, кіраўніком клуба «Музейная гасцёўня» Брэсцкага аддзялення РГА «Русское общество», стваральніцай дамашняга музея «Дзеды Марозы і Снягуркі» (г.Брэст) Ганнай Кавалёвай. Яны прадставілі наведвальнікам сваю сумесную выставу «Чаканне цуда», якая з пачатку студзеня працуе ў «палацыку» і прадстаўляе сабой своеасаблівы сінтэз мінулага і сучаснасці.

Дарэчы, Марыя Кузьміч – ураджэнка Пружан. Яна закончыла выяўленчае аддзяленне дзіцячай школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, Віцебскае дзяржаўнае вучылішча мастацтваў (дызайн) і Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава (выяўленчае мастацтва, педагог-мастак). Марыя Віктараўна пэўны час працавала настаўнікам у Шарашоўскай і Пружанскай дзіцячых школах мастацтваў, школе малявання «Пікча» (г.Мінск). Сёння яна працуе мастаком-ілюстратарам у новым накірунку сучаснага выяўленчага мастацтва – Digital Art, які дазваляе ствараць ілюстрацыі з дапамогай спецыяльных камп’ютарных  праграм і графічных інструментаў. Многія пружанцы і госці горада штодня бачаць выяву, створаную М.Кузьміч, – лагатып праекта «Пружаны – здаровы горад».

Ганна Кавалёва шмат гадоў збірае калекцыю навагодніх цацак – Дзедаў Марозаў і Снягурак. У калекцыі больш за 400 статуэтак, якія можна ўбачыць у яе прыватным музеі ў Брэсце. Сярод экспанатаў – казачныя героі, створаныя ў Італіі, Славеніі, Чэхіі, Чарнагорыі, Польшчы, але найбольш – СССР.

Падчас творчай сустрэчы ў Пружанскім палацыку аўтары выставы падрабязна расказалі аб сваіх захапленнях, правялі займальную экскурсію, падчас якой пазнаёмілі з унікальнымі экспанатамі. Мерапрыемства ў музеі не аставіла раўнадушнымі ні дзяцей, ні дарослых. Завяршылася падзея абменам падарункамі. Марыя Кузьміч перадала ў фонды музея сваю ілюстрацыю з выявай Пружанскага палацыка, а Ганна Кавалёва – статуэтку Дзеда Мароза, створаную ў 1970-я гг. у г.Роўна (Украінская ССР).

Паспейце і вы наведаць незвычайную выставу «Чаканне цуда», якая будзе працаваць у музеі да канца студзеня 2025 года!

Крыніца: https://kultura.pruzhany.by/sapra-dny-cud-u-palacyku/

Продолжить чтениеСапраўдны цуд у палацыку

Республиканская благотворительная акция «От всей души»

Республиканская новогодняя благотворительная акция «От всей души» стартовала 26 декабря 2024 года во всех регионах страны. Традиционно проходит она третий раз в преддверии таких светлых праздников как Новый год и Рождество.
Музей-усадьба «Пружанский палацик» присоединился к акции. 10 января по предъявлению пенсионного удостоверения, люди, достигшие пенсионного возраста, смогли посетить экспозиции и выставки музея бесплатно.

Продолжить чтениеРеспубликанская благотворительная акция «От всей души»

Дефиле в Палацике

В канун новогодних праздников в музее-усадьбе «Пружанский палацик» прошло необычное мероприятие – дефиле юных моделей, которые постигают азы модельного дела в Модельной школе «Индиго» (г. Пружаны).

Продолжить чтениеДефиле в Палацике