Яшчэ адна медаль Крашэўскага

Сёння спаўняецца 211 год з дня нараджэння Юзафа Ігнацы Крашэўскага  польскага пісьменніка, навукоўца, мастака, музыканта, калекцыянера… У музеі захоўваецца калекцыя, прысвечаная гэтай знакамітасці.

Калекцыя налічвае амаль 400 адзінак. Гэта кнігі, карціны, медалі… Нядаўна калекцыю дапоўніў яшчэ адзін медаль з выявай Крашэўскага, які быў выпушчаны ў 1879 годзе да 50-годдзя творчай дзейнасці пісьменніка. Дарэчы, да юбілею абмежаваным тыражом былі выпушчаны медалі чатырох відаў. У палацыку ўжо захоўваюцца медалі трох відаў.

Нагадаем, што дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Доўгае на Пружаншчыне. Яго імя занесена ў Кнігу рэкордаў Гінэса як “самага пладавітага пісьменніка эпохі гусінага пяра” (ім было напісана 600 тамоў твораў і даследаванняў).

Кожнага, хто хоча пазнаёміцца з творчасцю Юзафа Крашэўскага, запрашаем наведаць выставу “З Доўгага — у свет”.

Добавить комментарий