Выстава Уладзіміра Пятраня і Алега Восіпава

Напрыканцы 2008 года ў музее адчынілася новая выстава.
Другі раз палотны Уладзіміра Мікалаевіча Пятраня¹ выстаўляюцца у палацыку.
На гэты раз у выставачнай зале размясцілася восемь работ мастака. Але ж сёння Уладзімір прыйшоў да аматараў мастацтва не адзін, а са сваім сябрам – мастаком Алегам Восіпавым, які прадстаўляе на агляд два сваіх “свежых” палотны.IM000084.JPG

Мастак Ул.Пятрань

З прэс-кіта да выставы:
“УЛАДЗІМІР ПЯТРАНЬ:
Толькі карціны, працятыя глыбокім сэнсам, які перадае ўласнае я, могуць сапраўды прыцягнуць гледача. Усё, што існуе па тым боку штодзённасці, зачароўвае.
Мастак, з якім мы жадалі бы Вас пазнаёміць, годны ўвагі. Гэта не лёгка пазначыць яго стыль: можа гэта разнавіднасць фігураныўнага сюррэалізму? Здаецца, што ні адно паняцце тут не падыходзіць. Яго карціны адзінкавыя ў сваім родзе і не даюць улучыць сябе ў рамкі вызначанага стылявога кірунку. Ні яго тэмы, ні яго стыль, ні яго тэхніка не з’яўляюцца працягам вызначанай традыцыі.”

Алег Восіпаў² пакуль невядомы пружанцам мастак. Ягоныя палотны ўражваюць сваёй насычанасцю фарбаў і вобразаў …

З прэс-кіта да выставы:
“АЛЕГ ВОСІПАЎ прыналежыць да плеяды вечных працаўнікоў і шукальнікаў на перакрыжаваннях сусвету мастацтва. Усё створанае гэтым мастаком зразумела не гэтулькі лагічна, колькі вобразна. Яго карціны — гэтае адчыненае выліванне душы. Алег Восіпаў складаны, самакрытычны мастак, якому ўласцівыя сумневы і які стала ў пошуку. Мір яго карцін распасціраецца ад пачуццёва-пэўнага да
па-філасофску ўсеагульнага, ад гратэскава-рэалістычнага да вольна формаўтваральнага. Вобразныя сюжэты ў яго творах змяняюць свае прапорцыі, дэфармуюцца, набываюць рытм і рух, напаўняюцца лёгкім дэкорам, вар’іруюць. Устойлівая кампазіцыя ўдасканальваецца праз лёгкую імправізацыю. Гармонія формы накіроўваецца ў кантрасныя проціпастаўленні. “

1. Даведка:
Уладзімір Пятрань нарадзіўся ў 1962 году. Скончыў Бабруйскую мастацкую вучэльню па спецыяльнасці «мастак-дэкаратар».
З 1988 Пятрань выстаўляецца ў розных галерэях у Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Швейцарыі.
Жыве ў г. Пружаны.

2. Даведка:
Алег Восіпаў жыве ў г.Пружаны. У 2005 годзе прымаў удзел у Першым конкурсе выяўленчага мастацтва Арс Лонга-2005 з сваёй работай “Абуджэнне Глафіры” (http://www.arslonga.by/projects/project_1/works/1/index9.php).
Карціны мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расеі, Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Галандыі, ЗША.

Добавить комментарий