28 ліпеня 2022 г. споўнілася 210 гадоў з Дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка, гісторыка, мастака, музыканта Ю. І. Крашэўскага.
Да юбілея выбітнага земляка наведвальнікам музея было прапанавана паўдзельнічаць у МастКрашChallenge: перамаляваць адну з работ, якая знаходзіцца ў экспазіцыі “З Доўгага – у свет” і (або) працягнуць паэтычны твор Ю. І. Крашэўскага. 28 ліпеня 2022 г., у дзень нараджэння Ю. І. Крашэўскага, супрацоўнікі музея ацанілі старанні ўдзельнікаў.
24 верасня ў музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося ўзнагароджанне пераможцаў МастКрашChallenge. Пераможцам “Лепшых мастацкіх спробаў” стала вучаніца Дзіцячай школы мастацтваў імя Р. Р. Шырмы г. Пружаны Бурдзейка В.; прыз глядацкіх сімпатый атрымала таксама вучаніца школы мастацтваў — Шыхарава В. Прызёрам былі ўручаны памятныя падарункі.
Пасля ўзнагароджання для навучэнцаў школы мастацтваў была праведзена агрядная экскурсія па музеі. Асабліва падлеткаў зацікавіла выстава сучасных беларускіх мастакоў і дызайнераў “Райскі сад”.