У АДЗІНСТВЕ — НАША СІЛА

16 верасня, напярэдадні Дня народнага адзінства, музей-сядзібу “Пружанскі палацык” наведалі студэнты  Пружанскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа. Для моладзі была праведзена лекцыя на тэму “У адзінстве – наша сіла” (да 83-годдзя ўз’яднання Заходней Беларусі з БССР).

У лёсе кожнага народа ёсць падзеі, якія маюць асаблівае значэнне для вызначэння яго будучыні. Для беларусаў адной з такіх падзей сталі верасеньскія дні 1939 года. Уз’яднанне беларускага народа, якое пачалося 17 верасня 1939 г., стала вынікам важнай перамогі савецкай дыпламатыі, што заклала падмурак Вялікай Перамогі 1945 г.

Студэнты не толькі ўважліва слухалі лектара і задавалі пытанні, але і актыўна ўдзельнічалі ў бяседзе, дзяліліся ўласнымі ведамі па заяўленай тэме, таксама маладыя людзі з задавальненнем прынялі ўдзел у вершачэленджы “Адзінства слова”.

Добавить комментарий