Цікавая сустрэча

s34111559

«Хай радасць з вачэй нашых блісне…”
Песні філаматаў і філарэтаў

Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч, пачынальнік новай беларускай літаратуры і фалькларыст Ян Чачот, паэт, грамадскі дзеяч і навуковец Тамаш Зан, дзекабрыст Міхал Рукевіч, вялікі вучоны і асветнік, нацыянальны герой Чылі Ігнат Дамейка, вучоны-арыенталіст, рэктар Казанскага універсітэта Юзаф Кавалеўскі, гісторык, дырэктар Літоўскай метрыкі ў Пецярбурзе Францішак Малеўскі… Што аб’ядноўвае гэтыя слаўныя постаці? Усе яны былі сябрамі таемнага студэнцкага таварыства філаматаў (лац. «аматары навук»), створанага ў Віленскім універсітэце ў 1817 годзе.    

2 чэрвеня 2012 г. а 14.00 у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык” адбудзецца музычна-гістарычная імпрэза «Хай радасць з вачэй нашых блісне…” Песні філаматаў і філарэтаў”. У праграме імпрэзы: — песні, што спявалі віленскія студэнты амаль 200 гадоў таму; — жывыя галасы А.Міцкевіча, Я.Чачота, І.Дамейкі і іншых філаматаў з іх лістоў, вершаў і ўспамінаў; — кранальная гісторыя сяброўства, творчасці, кахання, выгнання і бессмяротнасці; — актыўны дыялог музыкаў і ўдзельнікаў; — прыемныя неспадзяванкі. 🙂

Дадатковая інфармацыя аб праекце: http://vkontakte.ru/club14600502

І, акрамя таго…

Сустрэча з часопісам «ARCHE»: прэзентацыя новых і старых выданняў, Валер Булгакаў і Уладзімір Ляхоўскі — новы нумар часопіса!

Шчыра запрашаем!  Уваход — вольны!

Добавить комментарий