Таямніцы беларускай хаты

21 кастрычніка навучэнцы сярэдняй школы №5 г. Пружаны наведалі музей-сядзібу “Пружанскі палацык”. Навуковы супрацоўнік правяла для гасцей лекцыю “Таямніцы беларускай хаты”. У этнаграфічнай залі школьнікі мелі выдатную магчымасць пазнаёміцца з беларускім сялянскім побытам, атрымалі шмат каштоўнай інфармацыі пра вясковыя прылады працы і посуд, іх прызначэнне і выкарыстанне, а таксама даведаліся многа новага пра адзін з самых старажытных і найбольш распаўсюджаных відаў народнага  мастацтва  – ткацтва.

Вельмі зацікавіла гасцей выстава работ Народнага майстра Рэспублікі Беларусь Мікалая Тарасюка “ЧАЛАВЕК – ЗЯМЛЯ – ДРЭВА”. Як высветлілася, некалькі гадоў назад вучні наведвалі музей Мікалая Тарасюка ў в. Стойлы і выдатна валодаюць інфармацыяй пра знакамітага земляка.

Добавить комментарий