Пасля таго, як прадметы трапілі ў музей, яны праходзяць агляд, апрацоўку спецыяльнымі сродкамі, калі трэба, рамантуюцца, а затым уносяцца ў музейную базу. І толькі пасля гэтага прадметы атрымоўваюць спецыяльны нумар і знаходзяць сваё месца на выставе ці ў фондах музея. З гэтага часу ўсе музейныя прадметы з’яўляюцца дзяржаўнай маёмасцю.