23 верасня 2022 г. у музеі-сядзібе “Пружанскі палацык” адбылося мерапрыемства па ўшанаванні маладых спецыялістаў Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Для маладых людзей, якія былі накіраваны на працу ў Пружанскі раён, была праведзена аглядная экскурсія па палацыку. Госці пазнаёміліся з экспазіцыямі і выставамі музея, задалі навуковаму супрацоўніку пытанні па гісторыі Пружаншчыны.